banner1 banner1 banner1

31.03.2008

Рэжым Лукашэнкі ідзе на разрыў стасункаў з ЗША? важная навіна 27

16:25, — Палітыка

Рэжым Лукашэнкі ідзе на разрыў стасункаў з ЗША?

Беларусь прыняла рашэнне аб дадатковым скарачэнні персаналу сваёй амбасады ў Вашынгтоне. Пра гэта гаворыцца ў ноце, якая 31 сакавіка была ўручаная часоваму паверанаму ў справах ЗША ў Беларусі Джонатану Муру, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

Як адзначаецца ў дакуменце, такое рашэнне прынятае "ў сувязі з неаднаразовай адмовай амерыканскага боку адмяніць дадатковыя абмежавальныя меры эканамічнага характару ў дачыненні канцэрна "Белнафтахім", а таксама з прычыны паслядоўнай лініі адміністрацыі ЗША на згортванне кантактаў з беларускім бокам".

Згодна з артыкулам 11 Венскай канвенцыі аб дыпламатычных стасунках МЗС Беларусі прапанаваў амерыканскаму боку скараціць колькасць персаналу амбасады ЗША ў Менску ў такой жа колькасці і ў аналагічныя тэрміны.

Колькі дыпламатаў будуць адкліканыя з ЗША і ў якія тэрміны, у беларускім МЗС пакуль не паведамляюць.

Нагадаем, 7 сакавіка, пасля апублікавання на афіцыйным сайце Мінфіна ЗША агляду і тлумачэння да санкцый, уведзеных у дачыненні канцэрна "Белнафтахім", з Вашынгтона для кансультацый быў адкліканы амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў. 12 сакавіка Менск на патрабаванне беларускага боку пакінула амбасадар ЗША Карэн Сцюарт. Пасля амерыканскаму боку было рэкамендаванае скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі. У адказ амерыканская амбасада заявіла пра часовае прыпыненне разгляду заяў на атрыманне віз і выдачу віз. 27 сакавіка Менск пакінулі яшчэ 17 амерыканскіх дыпламатаў.

Санкцыі ўведзеныя ў дачыненні беларускага рэжыму за адмову ўлад вызваляць палітвязняў.

Напісаць каментар (27)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: «Поўны алес» з цяжкімі наступствамі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

АМАП разагнаў акцыю ў Менску. Збіты кандыдат у дэпутаты Анатоль Лябедзька (Фота, відэа) (8177)

14.07, 18:11, — Палітыка

Их разыскивает милиция (6593)

14.07, 9:58, Ирина Халип — Палітыка

Анатоль Лябедзька: «Быў моцны ўдар, у вачах пацямнела, мяне павалілі і сталі біць нагамі» (Фота) (6441)

14.07, 19:26, — Палітыка

Лукашэнка не давярае сілавікам (5310)

15.07, 21:46, — Палітыка

У Менску праходзяць масавыя допыты. Прапаноўваецца «стучаць» на суседзяў (4723)

18.07, 10:06, — Палітыка

Як у Беларусі «ператрахіваюць» кіруючыя кадры (4722)

16.07, 17:27, — Палітыка

Кремль констатировал смерть «союза» Беларуси и России (4712)

16.07, 13:31, — Палітыка

Ключ ад прыватызацыі знаходзіцца ў руках апазіцыі (4668)

15.07, 15:29, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Няма чым плаціць за газ? (Відэа) (4146)

16.07, 19:40, — Эканоміка

Лукашэнка зрабіў беларусаў нацыяй самагубцаў (4036)

18.07, 8:14, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: