banner1 banner1 banner1

4.03.2008

Мядзведзеў едзе ў Беларусь? важная навіна 25

8:40, — Палітыка

Учора Дзмітрый Мядзведзеў абвясціў, што першы замежны візіт у якасці прэзідэнта Расеі ён зробіць ў адну з краін СНД. Хутчэй за ўсё гэта будзе Беларусь, адзначаюць расейскія СМІ.

«Мы неаднаразова падкрэслівалі, што для Расеі асноўным знешнепалітычным прыярытэтам з'яўляюцца стасункі з дзяржавамі СНД», — сказаў ён, відавочна, маючы на ўвазе «мы з Уладзімірам Пуціным». Аднак наладжваць гэтыя стасункі пераемніку давядзецца ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі.

«З Захадам стасункі сур’ёзна сапсаваныя, тут трэба зрабіць паўзу, а для суседзяў Расея павінна зноў стаць цэнтрам прыцягнення, — гаворыць палітолаг Зміцер Арэшкін у інтэрв'ю РБК daily. — Але ў ХХI стагоддзі традыцыі адміністрацыйна-сілавога кантролю не працуюць, патрэбна «мяккая сіла». Невыпадкова ў апошнія месяцы Масква змяніла тупанне нагамі на спакойныя стасункі і экспансію капіталаў».

Зрэшты, стасункі РФ з суседзямі ледзь ці лепшыя, чым з Захадам, а ў выпадках з Украінай і Грузіяй наўпрост ад яго залежаць. Ды і газавы дубец Масква не ўтойвае: 3 сакавіка «Газпром» з прычыны доўгу за газ абвясціў пра скарачэнне яго падачы ва Украіну. Судзячы па візіце Мядзведзева на Балканы, газ застаецца асноўнай прыладай знешняй палітыкі Крамля. Аднак гэта не значыць, што, акрылены паспяховымі перамовамі па «Паўднёваму патоку», пераемнік вылеціць у Кіеў развіваць поспех. У сакратарыяце прэзідэнта Украіны візіту не чакаюць, сам Віктар Юшчанка ў сераду ляціць у Казахстан — да альтэрнатыўных крыніц нафты і інвестыцый.

Не чакаюць пакуль Дзмітрыя Мядзведзева і ў Казахстане. «Мы не чулі пра гэта», – сказала РБК daily крыніца ў МЗС краіны. Мясцовыя эксперты таксама гавораць хутчэй пра пажаданасць такога візіту. «Нядаўна Казахстан увёў квоты на імпарт цукру, што выклікала незадаволенасць у Маскве, Расея таксама ўводзіць квоты, гэтыя праблемы трэба вырашаць, — сказаў РБК daily дырэктар казахскай Групы ацэнкі рызык Дасым Сатпаеў. — Наладзіць асабістыя стасункі з Назарбаевым Мядзведзеву таксама варта».

А вось у Беларусі новага прэзідэнта Расеі чакаюць усе, і, здаецца, знешнепалітычны дэбют Дзмітрыя Мядзведзева пройдзе менавіта ў Менску. Ва ўсякім разе, гэтага не адмаўляюць ні ва ўрадзе краіны, ні ў апараце «саюзнай дзяржавы». «Ёсць усе падставы меркаваць, што гэта будзе Беларусь, — сказаў РБК daily прэс-сакратар дзяржсакратара «саюзнай дзяржавы» Іван Макушок. — У нас шматпалосная інтэграцыя, сёлета Пуцін прадставіў адзін аднаму Мядзведзева і Лукашэнку ў Чырвонай Паляне, дзе яны каталіся на лыжах, і гэта было не першае іх знаёмства, яны доўга размаўлялі.

Аднак у Менску Мядзведзева можа апярэдзіць украінскі прэм'ер Юлія Цімашэнка. 29 лютага пра яе візіт дамовіліся яе першы намеснік Аляксандр Турчынаў і прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. Беларусь плануе размясціць ва Украіне заказ на праектаванне сваёй першай АЭС, ішла гаворка пра закупы ядзернага паліва і пра пахаванні адыходаў у Чарнобыльскай зоне. Абмяркоўваўся таксама праект паставак украінскай электраэнергіі праз Беларусь у Літву і альтэрнатыўныя пастаўкі нафты на Мазырскі НПЗ праз Украіну.

Напісаць каментар (25)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (8872)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (6045)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (5105)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4226)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4209)

3.10, 15:58, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (4186)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4083)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (3816)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3704)

3.10, 18:11, — Палітыка

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3532)

6.10, 15:25, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: