10 чэрвеня 2026, Серада, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальная справа супраць Касі Салаўёвай перададзеная ў суд

Крымінальная справа ў дачыненні 19-гадовай актывісткі моладзевага дэмакратычнага руху Касі Салаўёвай 4 сакавіка перададзеная ў суд горада Полацка (Віцебская вобласць). Пра гэта паведаміла яе сяброўка Таццяна Шапуцька.

Салаўёву абвінавачваюць у злачынстве, прадугледжаным арт. 193-1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Адказнасць па гэтым артыкуле прадугледжвае штраф, арышт на тры месяцы, альбо пазбаўленне свабоды на тэрмін да двух гадоў.

Нагадаем, 5 снежня 2007 года Салаўёва была прызнаная падазраванай па двух эпізодах: дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі (арт. 193-1) і здзек над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370). Першая крымінальная справа звязаная з дзейнасцю арганізацыі "Малады фронт", другая – з падзеямі 30 кастрычніка, калі невядомыя знялі з страхі будынка полацкай пракуратуры дзяржаўны сцяг, разарвалі яго на часткі і прывязалі да дзвярэй пракуратуры.

Другая крымінальная справа за здзек над дзяржаўнымі сімваламі ў дачыненні Салаўёвай прыпыненая.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках