banner1 banner1 banner1

5.03.2008

Рок-каралі засталіся без FM-эфіру 13

9:12, — Культура

Нават пасля сустрэчы рок-музыкаў з былым галоўным ідэолагам краіны Алегам Праляскоўскім, на FM-радыёстанцыях да НРМ ці “Крамы” ставяцца насцярожана

Уладальніка рок-кароны 2007 гурт “Нейра Дзюбель” можна пачуць толькі на “Аўтарадыё”. “Новае радыё” з рок-музыкамі асцярожнічае, на “Бі Эй” не ведаюць, дзе ўзяць матэрыял, у “Пілота” прэтэнзіі да якасці гуку, а для “Альфа-радыё” рок-каралі - нефармат

Пра гэта кажа ў інтэрв’ю “Еўрарадыё” і вядучая праграмы “Антыпоп” на “Новым радыё” Вольга Самусік, якая, дарэчы, спявае ў гурце “Тарпач” і атрымала сёлета тытул рок-князёўны:

“Не, на жаль, “НРМ”, “Нейра Дзюбель” і “Краму” я пакуль “адбіць” не магу. Пакуль у нас на радыё яшчэ асцярожнічаюць. І то дзякуй Богу, што “IQ 48” і “BN” прайшлі, “Жыгімонт Ваза” таксама былі. Проста, скажам так, перад тым, як я стаўлю што-небудзь у эфір, гэта ўсё разоў 20 адслухоўваецца. Пакуль мяне просяць не гнаць коней.

Што тычыцца маёй перадачы, то пэўных зрухаў пасля сустрэчы музыкаў з Праляскоўскім не было. Я пачала працаваць яшчэ да гэтага візіту. І яшчэ тады мне было сказана: “Воля, толькі акуратна”. Хлопцы схадзілі да Праляскоўскага, я потым прыходжу на радыё і кажу: “Ну што, можна ўжо?”, на што мне адказалі: “Воль, давай яшчэ пачакаем. Няхай пройдзе энная колькасць часу, і тады паглядзім”. Я пытаюся вельмі часта: “Калі ўжо?”. Бо вельмі хочацца паставіць, дыскі ўжо гатовыя ляжаць, дый запрасіць у праграму хацелася б”.

Музычны рэдактар радыё “Бі Эй”, які па сумяшчальніцтве працуе на хвалях “Мелодии века” гаворыць, што на “Бі Эй” рок амаль адсутнічае. На “Мелодии века” беларускага андэграўнду хапае:

“На “Бі Эй” у нас рок-музыкаў практычна няма, яны ў нас ёсць на “Мелодии века”. На “Бі Эй” можна пачуць “Крамбамбулю”, “Ляпісаў”, “J_морс” і маладыя каманды: “Без білета”, “Далі”. Што тычыцца “Мелодии века”, то там у нас ужо ідзе больш цяжкая музыка: “НРМ”, “Палац”, “Крама”, “Уліс”, “Унія”….

Аднак уладальнікаў рок-кароны, “Нейра Дзюбеля” няма. Бо музычны рэдактар не ведае, дзе ўзяць…. матэрыял:

“Нейра Дзюбель” я ўжо даўно не слухаў. Яны не зусім упісваюцца ў наш фармат. Што зараз яны робяць, мне вельмі цяжка меркаваць, бо няма матэрыялу. Мне яны нічога не прыносілі, а дзе гэта браць, я нават і не ўяўляю”.

На радыё “Пілот” гавораць, што з рок-музыкаў можна пачуць толькі “Краму”, “Крамбамбулю” і “J_морс”. А вось, напрыклад, “Палац” і “НРМ”:

“Не, ужо даўно не грае. У іх няма нічога такога, каб падыходзіла нашай радыёстанцыі”.

Не пачуць на хвалях “Пілота” і Аляксандра Кулінковіча. Таму што, па словах музычнага рэдактара станцыі, каб трапіць у ратацыю, трэба рабіць якасны прадукт:

“Ведаеце, можа, яны і ўзялі Рок-карону, аднак нам прыносілі іх дыск разам з дыскам “Крамы”. Не ведаю, апошні ён быў ці перадапошні, аднак мы нічога адтуль не ўзялі. І то, калі казаць пра “Краму”, там таксама ёсць вялікія прэтэнзіі наконт звядзення гуку”.

Выпрабаванні на якасць на “Пілоце” не прайшлі напрыклад, фіналісты “Еў”афэсту" Стася і нават Руслан Аляхно. Абодва – з-за дрэннай англійскай:

“Раней, калі яна была не проста Стася, а ўваходзіла ў гурт “По глазам”, яе песні ў нашым эфіры гралі. Аднак зараз, калі адэкватна меркаваць, у яе вельмі дрэннае англійскае вымаўленне. У нас, дарэчы, нават Аляхно не гучыць”.

На “Альфа радыё” нас запэўнілі, што тут можна пачуць “Палац” і “Крамбамбулю”, а вось “Нейра Дзюбель” – не фармат. І гурт сам у гэтым вінаваты:

“Разумееце, “Нейра Дзюбель” можа граць усё што заўгодна, мы не круцім такую экстрэмальна цяжкую музыку. Калі пачнуць пісаць песні, якія арыентаваны для радыё – не пытанне, з задавальненнем. Вось “Крамбамбуля” неяк умудраецца, акрамя таго, што грае на канцэртах, пісаць нейкія песні, якія не выпадаюць з музычнага шэрагу ў радыёэфіры.

З усімі імі мы размаўлялі не раз, што ёсць радыёфармат. Ва ўсім свеце практыкуецца: не важна, што грае каманда, калі яна зацікаўлена ў прамоўшане на радыё, то яна зробіць любую версію якой-небудзь сваёй песні больш лёгкую, больш даступную для шырокіх мас. А на канцэртах можна граць, што заўгодна. Аднак яны не разумеюць гэтага. Калі ў людзей лянота – гэта іх праблемы”.

Рок-каралі па-ранейшаму застаюцца без FM-эфіру.

Напісаць каментар (13)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11504)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6750)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5249)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4864)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4266)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4184)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4124)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4040)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3788)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3322)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: