Украіна і Беларусь не дамовіліся наконт экспарту электраэнергіі
1- 5.03.2008, 14:39
Украіна і Беларусь пакуль не дамовіліся наконт экспарту электраэнергіі. Пра гэта паведаміў сёння першы намеснік міністра паліва і энергетыкі Алег Бугаёў. Паводле яго слоў, асноўнае пытанне ў цане, паведамляе РБК-Украіна.
"Адбыліся перамовы, падпісаны пратакол, пакуль канчатковых дамоўленасцяў няма", – сказаў першы намеснік міністра. Паводле яго слоў, украінскі бок настойвае на пастаўках сваёй электраэнергіі па рынкавых цэнах.
У той самы час, на думку Бугаёва, "больш цікавае" пытанне паставак украінскай электраэнергіі праз Беларусь у краіны Балтыі.