9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канфлікт Украіны з «Газпромам» ударыў па Беларусі

1
Канфлікт Украіны з «Газпромам» ударыў па Беларусі

З прычыны расейска-ўкраінскага газавага канфлікту Беларусь штодня губляе 140 тысяч даляраў у суткі.

Расейскі «Газпром» скараціў пастаўкі газу ва Украіну на 50%. У адказ Украіна скараціла пастаўкі транзітнага газу Еўропе на 60 мільёнаў кубоў у суткі.

У ААТ "Белтрансгаз" адмаўляюцца каментаваць інфармацыю пра магчымыя страты ў сувязі з скарачэннем паставак расейскага газу ва Украіну. "Пакуль сітуацыя з Украінай не высветліцца, мы б не хацелі нічога каментаваць", – заявіў БелаПАН прадстаўнік беларускага газатранспартнага прадпрыемства.

Між іншым, 3 сакавіка ў кіраўніцтве "Белтрансгаза" агенцтву "Інтэрфакс" паведамілі, што "страты прадпрыемства ад скарачэння транзіту расейскага газу ва Украіну складаюць 140 тыс. дал. у суткі". "З 1 студзеня ў Беларусі тарыф на транзіт газу па сетках "Белтрансгаза" складае 1,59 дал. за 1 тыс. кубаметраў на 100 км. "Газпром" з 3 сакавіка скараціў пастаўкі ва Украіну праз газавымяральную станцыю "Мазыр" на 16 млн. кубаметраў у суткі", – піша "Інтэрфакс".

Нацыянальная акцыянерная кампанія "Нафтогаз Украіны" атрымала апавяшчэнне расейскага "Газпрома" аб давядзенні 3 сакавіка скарачэння паставак прыроднага газу ва Украіну да 25%. Як паведамляе прэс-служба "Газпрома", гэта звязанае з тым, што ва Украіне "працягваецца неафармаванае спажыванне газу". Паводле дадзеных "Газпрома", "без кантракту ва Украіне аселі каля 1,9 млрд. куб. м расейскага газу на суму каля 600 млн. даляраў ". Да таго ж "Газпром" папярэджвае, што з Украінай не падпісаныя "неабходныя кантракты і пагадненні, якія вызначаюць схему далейшага супрацоўніцтва ў газавай сферы".

Не атрымаўшы адказу з Украіны, "Газпром" папярэдзіў, што "скароціць пастаўкі газу для спажыўцоў Украіны яшчэ на 25% ад планавага аб'ёму з 20.00 гадзін 4 сакавіка". Пры гэтым расейская кампанія падкрэсліла, што экспартныя пастаўкі будуць здзяйсняцца ў поўным аб'ёме.

У сваю чаргу НАК "Нафтогаз Украіны" заявіла 4 сакавіка, што ў выпадку далейшага абмежавання забеспячэння газу ва Украіну з боку "Газпрома", кампанія змушаная будзе "звярнуцца да адэкватных і асіметрычных дзеянняў для абароны інтарэсаў уласных спажыўцоў". Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве "Нафтогаза".

У кампаніі лічаць, што такія абмежаванні "супярэчаць галоўнаму прынцыпу тэхнічных умоў узаемаадносінаў паміж "Газпромам" і "Нафтогазом" у газавай сферы – "забеспячэнне з боку НАК "Нафтогаз Украіны" бесперабойнага і безаварыйнага транзіту расейскага газу еўрапейскім спажыўцам пры ўмове забеспячэння газавага балансу Украіны".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках