banner1 banner1 banner1

5.03.2008

Пенсіянера будуць судзіць за пагрозы ў адрас Лукашэнкі 27

17:07, — Грамадства

12 сакавіка ў судзе Завадскога раёна г.Менска павінен адбыцца суд над пенсіянерам Віктарам Ракусевічам, абвінавачваным у пагрозах у адрас Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле аператыўных зводак МУС, 17 лютага а шостай гадзіне вечара Віктар Ракусевіч патэлефанаваў з свайго дамашняга тэлефона на нумар 102 і стаў у нецэнзурных словах выказваць дзяжурнаму аператару сваё негатыўнае меркаванне з нагоды скасаваных для пенсіянераў льгот і Аляксандра Лукашэнкі, паабяцаўшы нават учыніць над прэзідэнтам і яго сям'ёй фізічную расправу.

Дзяжурны ўспрыняў пагрозу больш чым сур'ёзна. Тэлефон хутка ўсталявалі, і па адрасе выехала аператыўная група на чале з падпалкоўнікам. Зламысніка затрымалі і адвялі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Сам «палітычны тэрарыст» сцвярджае, што нічога не памятае. Нібыта знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, спаў і быў разбуджаны толькі супрацоўнікамі міліцыі, якія прыехалі прадухіляць пагрозу, якая навісла над кіраўніком дзяржавы. У аддзяленні міліцыі, куды зламыснік быў дастаўлены для допыту, ад выпітага алкаголю і перажытага хвалявання ў яго падняўся ціск, таму вартавым парадку давялося двойчы выклікаць парушальніку «хуткую дапамогу». Таму яго не сталі пакідаць у камеры да раніцы, як гэта першапачаткова планавалася, а адпусцілі дадому, паабяцаўшы, што, калі следства разбярэцца ў дэталях яго падступнага плану, яму ўжо насамрэч не паздаровіцца.

«Ежедневник» адшукаў Віктара Ракусевіча і распытаў яго пра тое, што здарылася:

– Я думаў, што яны разаб'юць дзверы ў кватэру, калі пачалі ламіцца. Прыехаў натоўп міліцыянтаў, у тым ліку падпалкоўнік, маёр і капітан. Узялі панятых, нейкі чалавек у цывільным дбайна сфатаграфаваў усю кватэру. Мяне пыталі пра тое, дзе я захоўваю зброю і якім чынам збіраўся ажыццявіць задуманае. Потым забралі ва ўчастак, дапытвалі там. Я у пратаколе напісаў, што з абвінавачваннем не згодны, і цяпер сцвярджаю, што нікуды не тэлефанаваў і нічога такога не гаварыў.

Я быў п'яны, як гаворыцца, у вусцілку, спаў, а дзверы ў кватэру была адчыненая – мог зайсці хто заўгодна і патэлефанаваць. Ну, падумайце самі: навошта мне, пенсіянеру, фізічна ліквідаваць прэзідэнта? Я, наадварот, галасаваў за яго на кожных выбарах – тры разы. І ў міліцыі на допыце таксама казаў, што нічога супраць Лукашэнкі не маю. Адзінае, што я мог сказаць дрэннага, так гэта тое, што шкада, што ён забраў у нас, пенсіянераў, ільготы. Зрабілі б хаця б 25-працэнтны кошт праезду – і то лягчэй было б жыць, бо пенсія невялікая, а цэны і так хутка растуць.

Напісаць каментар (27)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (9643)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

У Менску праходзяць масавыя допыты. Прапаноўваецца «стучаць» на суседзяў (5757)

18.07, 10:06, — Палітыка

Лукашэнка зрабіў беларусаў нацыяй самагубцаў (4970)

18.07, 8:14, — Грамадства

У ЗША загінула 18-гадовая беларуская студэнтка (4397)

18.07, 13:37, — Грамадства

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4360)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (3903)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Беспредел на фоне беспредела (3858)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (3730)

22.07, 15:53, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3441)

22.07, 16:16, — Палітыка

Вядомы беларускі баксёр Віталь Шкраба знойдзены мёртвым у Салігорску (3086)

18.07, 15:48, — Спорт

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: