Цімашэнка: «Пытанне аб пастаўках газу ўрэгуляванае»
15:11, — У свеце
НАК "Нафтогаз" Украіны і "Газпром" урэгулявалі пытанне аб аднаўленні ў поўным аб'ёме паставак газу ва Ўкраіну, заявіла прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка на брыфінгу ў сераду.
"Цяпер кіраўнік НАК "Нафтогаза" ў тэлефонным рэжыме мае стасункі з кіраўніком "Газпрома" для таго, каб зрабіць сумесную заяву аб здыманні супрацьстаяння ў газавым пытанні. Неўзабаве будзе створаная перамоўная група, якая далей будзе займацца ўрэгуляваннем газавых пытанняў", – сказала яна.
Паводле яе слоў, стасункі паміж Украінай і Расеяй у газавай сферы ў будучыні павінны здзяйсняцца без удзелу пасярэднікаў.
"Украінскі ўрад не дапусціць больш ніякіх пасярэднікаў. Мы лічым, што НАК "Нафтогаз" павінен браць газ непасрэдна ў "Газпромэкспорта" без стварэння якіх-небудзь дадатковых новых пасярэднікаў. Унутры Украіны нам таксама не трэба ніякіх сумесных прадпрыемстваў. Рэалізоўваць газ можа НАК "Нафтогаз" без якіх-небудзь праблем", – сказала Цімашэнка.
Раней паведамлялася, што Кабмін даручыў Нафтагазу Украіны разлічвацца на безкантрактнай аснове за газ, спажыты ў 2008 годзе.
Акрамя таго, Цімашэнка лічыць, што на Украіну працягваецца здзяйсняцца ціск для захавання карупцыйных схем паставак газу.
Нагадаем, што 4 сакавіка а 19 гадзіне Расея скараціла пастаўкі паліва ва Украіну яшчэ на 25%.
Раней НАК Нафтогаз Украіны заявіў, што зможа забяспечыць бесперабойную пастаўку газу спажыўцам ва Украіне цягам прыкладна двух тыдняў.
3 сакавіка падача, па запэўніваннях Газпрома, была скарочаная на 25%, але паводле дадзеных Нафтогаза – на 32,2%.




