Службоўцам забароняць размаўляць з прэсай
14
16:54, — Палітыка
Дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» рыхтуюць да другога чытання змяненні і дадаткі ў некаторыя законы Беларусі па пытаннях дзяржаўнай службы.
Дадзены дакумент разгледзіць на пасяджэнні 6 сакавіка пастаянная камісія па дзяржбудаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.
Распрацаваны нарматыўны акт прадугледжвае карэктоўку закона аб дзяржслужбе і Грамадзянскага кодэкса, растлумачылі ў профільнай парламенцкай камісіі. У прыватнасці, згодна з законам "Аб барацьбе з карупцыяй" урэгуляваны парадак атрымання дзяржслужачымі сувеніраў. Дзяржаўны службовец не ў праве прымаць падарункі або іншыя выгоды ў выглядзе паслугі ў сувязі з выкананнем службовых абавязкаў, за выключэннем сувеніраў, якія ўручаюцца пры правядзенні пратакольных або іншых афіцыйных мерапрыемстваў. Пры гэтым падарункі, кошт якіх перавышае 5 базавых велічынь, перадаюцца ў прыбытак дзяржаве паводле рашэння камісіі, стваранай кіраўніком дзяржоргана, у якім дзяржслужачы працуе.
Законапраектам упершыню рэгламентуецца парадак, умовы публікацый і выступаў дзяржаўных службоўцаў у сувязі з выкананнем службовых абавязкаў у мэтах ліквідацыі злоўжыванняў у гэтай сферы. Так, усталёўваецца, што мэтазгоднасць дадзеных публікацый і выступаў вызначаецца кіраўніком дзяржоргана, у якім дзяржслужачы займае пасаду. Гэтая норма не распаўсюджваецца на публікацыі і выступы дэпутатаў «палаты прадстаўнікоў», сяброў «савета рэспублікі» і старшыняў мясцовых саветаў дэпутатаў.
Напісаць каментар (14)




