banner1 banner1 banner1

6.03.2008

На працэс актывіста Жалезнічэнкі не пусцілі адваката Паганяйлу

9:01, — Палітыка

Першае судовае пасяджэнне па пазове актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Змітра Жалезнічэнкі да Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Скарыны прайшло 5 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна абласнога цэнтра.

Былы студэнт, актывіст Партыі БНФ, абскардзіць сваё паўторнае адлічэнне з ВНУ. 22 студзеня рэктар універсітэта падпісаў загад аб адлічэнні З.Жалезнічэнкі, а 25 студзеня малады чалавек быў прызваны ў войска.

Воінская частка дала дазвол на прысутнасць актывіста ў судзе. На першае пасяджэнне яго прыйшлі падтрымаць больш за 30 чалавек, у тым ліку мясцовыя апазіцыйныя лідэры. З.Жалезнічэнка замаўляў аб ўдзеле ў працэсе старшыні юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага камітэта Гары Паганяйлы, які спецыяльна прыехаў на пасяджэнне ў Гомель. Аднак пасля нарады, якая цягнулася амаль гадзіну, суддзя Жана Андрэйчык адхіліла хадайніцтва, растлумачыўшы, што разгляданая справа закранае асабістыя інтарэсы грамадзяніна, а не якой-небудзь арганізацыі, таму прадстаўніцтва грамадскага аб'яднання залішняе. З суддзёй пагадзіўся адказчык, начальнік юрыдычнага аддзела ўніверсітэта Валеры Недаступ, назваўшы пазоў З.Жалезнічэнкі "пасрэдным, які не прадстаўляе грамадскай значнасці".

"Не суду вырашаць, якая справа мае грамадскае значэнне, а якая не, – заявіў у інтэрв'ю БелаПАН Г.Паганяйла. – За лёсам Змітра сочаць не толькі ў Гомелі, але і ва ўсёй Беларусі. Рашэнне суддзі аб адхіленні хадайніцтва відавочна пазапраўнае, і мы пакідаем за сабою права яго абскардзіць – правы БХК былі ўшчэмленыя".

Былы студэнт патрабуе адмяніць загад рэктара аб адлічэнні. Падставай для выключэння стаў адміністрацыйны арышт, якім у верасні мінулага года З.Жалезнічэнка быў пакараны за нібыта здзейсненае хуліганства. Адміністрацыя ВНУ палічыла, што тым самым студэнт парушыў правілы ўнутранага распарадку ўніверсітэта. "Нават калі б я парушыў закон, сваё пакаранне за гэта я ўжо атрымаў, адседзеўшы на "сутках". Заканадаўства не дапускае падвойнага пакарання", – заявіў на судзе актывіст.

Абарона З. Жалезнічэнкі паставіла пад сумнеў законнасць існавання саміх правіл унутранага распарадку. Акрамя таго, ісцец упэўнены, што ВНУ парушыў рашэнне першага суду, паводле якога малады чалавек цалкам аднаўляўся ў правах студэнта: "Мне павінны былі прачытаць прапушчаныя мною па віне адміністрацыі ВНУ лекцыі і прыняць іспыты. Але мяне паўторна адлічылі практычна адразу пасля аднаўлення".

Наступнае судовае пасяджэнне запланаванае на 6 сакавіка. З.Жалезнічэнка ў суправаджэнні старэйшых па званні вайскоўцаў адбыў назад у жлобінскую частку. Пытанне аб яго далейшай прысутнасці на працэсе будзе разгледжанае камандзірам.

Напісаць каментар (0)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: