Гэта не жарт
6
11:23, — Грамадства
Калі цяпер у агенцтвах нерухомасці грошы за паслугу бяруць, як правіла, з пакупніка кватэры (ад 2 да 4 мільёнаў рублёў), то з 1 красавіка частку выдаткаў перакладуць на плечы прадаўца.
З 1 красавіка прадавец павінен будзе плаціць за пагадненне працэнт ад кошту сваёй кватэры. Чым даражэй кватэра, тым менш працэнт. Пакупнік у сваю чаргу павінен будзе аплаціць паслугі рыэлтараў па тых тарыфах, якія ўсталюе Савет міністраў пасля 15 траўня. Тарыфы будуць аднолькавымі для ўсіх агенцтваў нерухомасці, піша «КП в Беларуси».
Пра гэта гаворыцца ва ўказе №140, які ўступае ў сілу з 1 красавіка. І гэта не першакрасавіцкі жарт, а насамрэч праўда.
Навіны
па тэме




