banner1 banner1 banner1

6.03.2008

Пагадненне аб адкрыцці офіса Еўракамісіі ў Менску падпішуць 7 сакавіка 1

14:00, — Палітыка

Пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і Камісіяй Еўрапейскіх супольнасцяў аб заснаванні, прывілеях і імунітэтах прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі будзе падпісанае 7 сакавіка ў Брусэлі.

Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў 6 сакавіка на брыфінгу.

Паводле яго слоў, пагадненне падпішуць намеснік міністра замежных спраў Валеры Варанецкі і камісар ЕЗ па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер.

Інфармацыя пра тое, што пагадненне будзе падпісанае менавіта 7 сакавіка, з'явілася на мінулым тыдні. Пра гэта «Радыё Свабода» на правах ананімнасці паведаміў службовец Еўракамісіі, аднак беларускі МЗС тады адмовіўся пацвердзіць альбо абвергнуць гэтую інфармацыю.

Як нагадвае БелаПАН, яшчэ ў 2005 годзе Еўракамісія зрабіла запыт наконт магчымасці адкрыцця ў Менску прадстаўніцтва. Аднак толькі 19 кастрычніка 2007 года Аляксандр Лукашэнка сваім указам ухваліў праект пагаднення аб адкрыцці офіса ЕК. 5 снежня ў Менску праект пагаднення быў парафіраваны.

"Беларусь згаджаецца з адкрыццём на сваёй тэрыторыі прадстаўніцтва Камісіі Еўрапейскіх супольнасцяў", а таксама "прызнае на сваёй тэрыторыі за кожным з Еўрапейскіх супольнасцяў правасуб’ектнасць, у тым ліку права складаць кантракты, набываць маёмасць і распараджацца ёй у той меры, у якой гэта неабходна для ажыццяўлення імі сваіх функцый", гаворыцца ў пагадненні.

У дакуменце таксама адзначанае, што "Беларусь падае на ўмовах узаемнасці прадстаўніцтву, яго кіраўніку і сябрам, а таксама членам іх сем'яў, якія пражываюць разам з імі, права, прывілеі і імунітэты, прадугледжаныя Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных стасунках ад 18 красавіка 1961 года для дыпламатычных прадстаўніцтваў (у прыватнасці, недатыкальнасць памяшканняў, допісу і архіваў, імунітэт ад крымінальнай юрысдыкцыі, падатковыя ільготы)".

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11516)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6755)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5252)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4867)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4270)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4188)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4125)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4045)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3791)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3325)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: