9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Беларусь можа стаць вялікай хакейнай дзяржавай»

12

Беларусь можа стаць вялікай хакейнай дзяржавай. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазелам.

"Упэўнены, што пройдзе некалькі гадоў, і Беларусь заявіць пра сабе як пра вялікую хакейную дзяржаву, заняўшы годнае месца ў адпаведнай табелі аб рангах", – сказаў кіраўнік дзяржавы. "У нашай краіне робіцца ўсё, каб ператварыць яе ў хакейную дзяржаву сусветнага ўзроўню", – падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што Беларусь гатовая да самага цеснага супрацоўніцтва з Міжнароднай федэрацыяй хакея.

У сваю чаргу старшыня Міжнароднай федэрацыі хакея адзначыў: "У тым, у чым мы можам дапамагчы развіццю хакея ў Беларусі, мы зробім усё магчымае".

Сёння ж Аляксандр Лукашэнка ўручыў Рэнэ Фазелу вышэйшую спартовую ўзнагароду краіны – ордэн Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. "У цяперашнім годзе мы адзначаем сто гадоў нашаму хакею. У сувязі з гэтай датай, а таксама вашым рэвалюцыйным укладаннем у хакей наш алімпійскі камітэт прыняў рашэнне ўзнагародзіць вас гэтым ордэнам", – сказаў ён.

"Я дзякую вам за актыўную падтрымку нашай краіны ў развіцці гэтага вялікага віду спорту. Тое, што Міжнародная федэрацыя хакея робіць для Беларусі, вельмі значна", – дадаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках