Да 8 Сакавіка даішнікі будуць дарыць жанчынам флікеры
14- 7.03.2008, 9:34
7 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пройдзе акцыя ДАІ "Мілым жанчынам – зялёнае святло!", паведамляе БелаПАН. Міліцыянты падораць жанчынам падарункі: туш для павек, светлаадбіўныя падвескі, бранзалеты і кветкі.
Паводле інфармацыі кіравання ДАІ ГУУС Менгарвыканкама, у гэты дзень інспектары ДАІ будуць спыняць аўтамабілі, якімі кіруюць жанчыны, каб павіншаваць іх з святам 8 Сакавіка і пажадаць ім "выдатнага настрою, галантных мужчын і зялёнага святла на дарогах і на жыццёвым шляху".