9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатнікі» сумняваюцца ў кампетэнтнасці службоўцаў

1

Дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» разыходзяцца ў меркаванні наконт шкоды або карысці, якую прынясе планаваная забарона дзяржслужачым выступаць у СМІ без санкцыі кіраўніка органа дзяржаўнага кіравання.

Такі парадак узаемадзеяння з прадстаўнікамі "ўлады" заканадаўча замацоўваецца змяненнямі ў некаторыя законы па пытаннях дзяржаўнай службы. Законапраект плануюць разгледзець у другім чытанні на вясновай сесіі беларускага «парламента», паведамляе БелТА.

У прыватнасці, законапраектам рэгламентуецца парадак, умовы публікацый і выступаў дзяржаўных службоўцаў у СМІ. Мэтазгоднасць публікацый і выступаў, у выпадку прыняцця змяненняў, будзе вызначацца кіраўніком дзяржоргана.

Так, сябар Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Вольга Абрамава лічыць, што забарона дзяржслужачым выступаць у СМІ без санкцыі кіраўніка органа дзяржкіравання можа нанесці сур'ёзную шкоду самім дзяржорганам. "Журналістам стане цяжка браць аператыўныя каментары і карыстацца экспертнымі меркаваннямі адпаведных службоўцаў па розных актуальных пытаннях", – растлумачыла яна. Пры гэтым дадала, што, не атрымаўшы інфармацыі ад дзяржаўных службоўцаў, журналісты, верагодней за ўсё, будуць звяртацца да некампетэнтных суразмоўцаў.

У сваю чаргу старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных стасунках і сродках масавай інфармацыі Юры Кулакоўскі лічыць правільным, што службоўцаў абавяжуць узгадняць з кіраўнікамі дзяржорганаў свае выступы ў СМІ, калі гэтыя выступы тычацца "непасрэднага выканання чыноўнікамі сваіх службовых абавязкаў або працы ведамства". "Часта некампетэнтныя службоўцы скажаюць інфармацыю і выдаюць яе за афіцыйную пазіцыю органа дзяржаўнага кіравання", – сказаў Юры Кулакоўскі, адзначыўшы, што сам неаднаразова сутыкаўся з такімі фактамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках