banner1 banner1 banner1

7.03.2008

Павал Севярынец: «Толькі ўпартасьць беларускага рэжыму выклікала чарговыя санкцыі»

18:47, — Палітыка

ЗША ўвялі дадатковыя санкцыі супраць беларускага дзяржаўнага канцэрну “Бенафтахім”, паколькі не дачакаліся ад афіцыйнага Менску ні вызваленьня палітвязьня Аляксандра Казуліна, ні спыненьня перасьледу грамадзянаў Беларусі за апазыцыйныя погляды. Былы палітвязень, вядомы апазыцыйны палітык Павал Севярынец лічыць такое разьвіцьцё сытуацыі цалкам чаканым.

“Гэта выклікана цьвёрдай пазыцыяй амэрыканскага боку, які пасьлядоўна падтрымлівае дэмакратыю ў Беларусі, выступае супраць парушэньня правоў чалавека ў Беларусі. І зацятасьцю беларускага рэжыму, які ня хоча ісьці на перамовы. Мы ведаем, што адпушчаныя шэсьць палітычных вязьняў, але за кратамі застаюцца яшчэ некалькі, на чале з Аляксандрам Казуліным. Трэба было чакаць такіх вынікаў. ЗША – краіна, якая вядзе прынцыповую палітыку: калі ня выкананыя дамоўленасьці, то ўводзяцца санкцыі”, - заявіў ён “Радыё Свабода”.

Севярынец мяркуе, што лепш бы абышлося без санкцыяў, але ў гэтым вінаваты не ўрад ЗША, а рэжым, які ўсталяваў у краіне Лукашэнка. “Лепш было б, каб абыходзілася бяз санкцыяў. Мы за тое, каб эканамічныя санкцыі, якія могуць адбіцца на дабрабыце беларускіх грамадзянаў, не ўжываліся. Але, калі мы нядаўна былі ў ЗША, размаўлялі са спадаром Бушам, спадаром Крамэрам, у дзярждэпартамэнце, нам заўсёды казалі: гэтае рашэньне прымае толькі амэрыканскі бок. Ані беларуская апазыцыя, аніхто яшчэ ня мае да гэтага дачыненьня. Пагаршэньне стасункаў будзе, але, спадзяюся, яно прывядзе да нейкага прарыву ў справе дэмакратызацыі Беларусі”, - падкрэсьліў апазыцыйны палітык.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: