banner1 banner1 banner1

1.04.2008

Польшча не скароціць, а павялічыць фінансаванне «Белсата» 9

8:58, — Палітыка

Міністэрства замежных спраў Польшчы не спыніць фінансаванне спадарожнікавага тэлеканала "Белсат". Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў тэлефоннай гутарцы з дырэктарам "Белсата" Агнешкай Рамашэўскай.

Як паведаміла БелаПАН А.Рамашэўска, міністр сам патэлефанаваў 28 сакавіка, каб абмеркаваць падзеі, якія адбыліся ў Беларусі. "Я распавяла яму, пра наяўную сітуацыю, пасля чаго міністр запэўніў, што фінансаванне праекту не толькі не спыніцца, але нават павялічыцца", – адзначыла дырэктарка тэлеканала.

Яна нагадала, што польскі МЗС з'яўляецца галоўным спонсарам тэлеканала. Акрамя таго, фінансавую дапамогу "Белсату" робіць МЗС Літвы. Па словах А.Рамашэўскай, 31 сакавіка яна сустракалася з прадстаўнікамі амбасады Швецыі ў Варшаве. "Швецыя таксама плануе зрабіць падтрымку нашаму тэлеканалу", – паведаміла дырэктарка.

Тэлеканал "Белсат" пачаў вяшчанне 10 снежня 2007 года з мэтай падавання "дакладнай і незалежнай інфармацыі аб падзеях у Беларусі, Еўропе і свеце". Над праграмамі "Белсата" працуюць журналісты ў Беларусі, Польшчы, Літве і Чэхіі. Мова канала – беларуская.

Нагадаем, 27–28 сакавіка ў розных рэгіёнах Беларусі прайшлі ператрусы ў кватэрах журналістаў, якія супрацоўнічаюць з польскім "Радыё Рацыя", "Еўрапейскім радыё для Беларусі", польскім тэлеканалам "Белсат" і незалежнымі беларускімі СМІ. Падчас ператрусаў канфіскавалася тэхніка, што паралізавала працу шматлікіх журналістаў. Ператрусы праводзіліся супрацоўнікамі КДБ на падставе санкцыі менскай гарадской пракуратуры ў сувязі з крымінальнай справай трохгадовай даўнасці аб распаўсюджванні ў інтэрнэце мультфільмаў, якія ганяць гонар і годнасць прэзідэнта Беларусі.

Напісаць каментар (9)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: