banner1 banner1 banner1

1.04.2008

У Маскве праходзяць пікеты ў падтрымку Андрэя Кіма (Фота)

15:40, — Палітыка

Актывісты расейскай арганізацыі «Абарона» праводзяць 1 красавіка з 9.00 да 18.00, у дзень пачатку суду над беларускім палітвязнем Андрэем Кімам, серыю адзінкавых пікетаў ля амбасады Беларусі ў Маскве з патрабаваннем яго неадкладнага вызвалення.

Змяняючы адзін аднаго ля ўвахода ў амбасаду праз кожную гадзіну, маладыя апазіцыянеры трымалі ў руках плакат “Свабоду Андрэю Кіму!” і нацыянальны бел-чырвона-белы беларускі сцяг. Пікетчыкі таксама раздавалі інфармацыйныя ўлёткі з перадгісторыяй пераследу і грамадзянскай дзейнасці Андрэя.

Андрэй Кім – каардынатар моладзевага руху «Ініцыятыва», актыўны ўдзельнік мірных акцый грамадзянскага пратэсту апошняга часу, арганізатар кампаній салідарнасці і шматлікіх іншых. З канца студзеня ён знаходзіцца ў СІЗА.

Пасля мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 21 студзеня Андрэй атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту, а пасля абвінавачаны ў тым, што ён нібыта падчас акцыі ўдарыў супрацоўніка ДАІ. Бо сведкі і відэаплёнкі не пацвярджаюць вінаватасці Андрэя, а следства было закрытым, ёсць усе падставы меркаваць, што абвінавачванне гэтае цалкам надуманае і мэта яго – спыненне непажаданай уладам грамадзянскай дзейнасці Андрэя Кіма.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (7443)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6867)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6657)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5942)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5916)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4836)

15.05, 10:30, — Палітыка

Таемны сын (4602)

14.05, 9:53, — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Падобна, Лукашэнка не спадзяецца дацягнуць да канца года» (4531)

16.05, 12:32, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4413)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4203)

14.05, 11:07, — Аўто

Подписка на рассылку