У Менску затрымалі Паўла Севярынца
- 1.04.2008, 15:58
Моладзевага лідэра Паўла Севярынца схапілі ў раёне Кастрычніцкай плошчы. Затрыманне рабіў намеснік начальніка Ленінскага РУУС Менска Каяловіч.
Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 па тэлефоне Павал Севярынец, намеснік начальніка РУУС заявіў, што Севярынцу трэба праехаць у пракуратуру, бо «заведзена крымінальная справа».
Паўла Севярынца прывезлі ў пракуратуру Цэнтральнага раёна да пракурора Стука – менавіта гэты пракурор падпісваў пастанову аб ператрусах у кватэрах журналістаў «Радыё Рацыя», «Еўрапейскае радыё» і тэлеканала «Белсат», якія прайшлі па ўсёй краіне.