banner1 banner1 banner1

10.04.2008

Апазыцыйных актывістаў звальняюць нават з прыватных фірм 6

9:38, — Палітыка

У віцебскіх актывістаў пасьля акцыяў у Дзень Волі пачаліся праблемы на працы. Кіраўніку віцебскай суполкі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Яну Таўпыгу прапанавалі звольніцца, як толькі ён зьявіўся на працы пасля арышту, прысуджанага за ўдзел у акцыі.

За тыя 8 сутак, што ён адбыў у ізалятары часовага ўтрыманьня, у прыватнай фірме вырашылі, што мець працаўніка-апазыцыянэра небясьпечна, паведамляе "Радыё Свабода".

Спадар Таўпыга кажа, што ня мае крыўды на тых, хто прапанаваў яму сысьці: калі ён выходзіў 25 сакавіка на плошчу Свабоды ў Віцебску зь бел-чырвона-белым сьцягам, то добра ўсьведамляў, якія могуць быць наступствы гэтага ўчынку.

Зьяўленьне бел-чырвона-белых сьцягоў у Віцебску сталася падставай і для звальненьня актывіста Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Аляксандра Салаўяна, які таксама працаваў у прыватнай фірме. Колькі дзён таму ва ўнітарнае прадпрыемства наведаліся міліцыянты, каб распытаць пра асобу спадара Салаўяна і пра тое, ці ня мае ён дачыненьня да дзейнасьці легендарнага “Мірона”. Пасьля гэтага візыту кіраўніцтва прапанавала апазыцыянэру напісаць заяву на звальненьне.

Папярэджаньне пра скарачэньне атрымала і віцебская актывістка Ганна Латышава. Яна брала ўдзел у жалобнай акцыі, прысьвечанай памяці Ірыны Казулінай. Падчас гэтай акцыі, якая прайшла ў Віцебску 25 лютага, актывістку ўбачылі прадстаўнікі адміністрацыі прадпрыемства бытавых паслуг, дзе яна працуе краўчыхай. І цяпер спадарыня, якой да пэнсіі засталося менш за два гады, рызыкуе застацца бяз працы.

Напісаць каментар (6)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (8531)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5986)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (5020)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4188)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4150)

3.10, 15:58, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (3970)

6.10, 14:56, — Палітыка

Большасць не хадзілі на «выбары» (3891)

1.10, 10:24, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (3843)

7.10, 8:53, — Палітыка

Страх Лукашенко (3673)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3647)

3.10, 18:11, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: