На станцыі «Плошча Якуба Коласа» на рэйкі звалілася жанчына
10:26, — Здарэнне
Каля 20 хвілін склала затрымка руху цягнікоў на першай лініі мэтро ў Менску раніцай 10 красавіка.
Як паведамілі БелаПАН у ГУВД Мінгарвыканкаму, прыкладна а 9.30 на станцыі "Плошча Якуба Коласа" на рэйкі звалілася жанчына. Пацярпелая жывая, цяпер мэдыкі аказваюць ёй дапамогу.
Рух цягнікоў узноўлены.




