banner1 banner1 banner1

10.04.2008

Эўрапэйская прэса: «Лукашэнка робіцца хаатычным і цяжка прадказальным» важная навіна 6

14:45, — Палітыка

Зьнешнепалітычныя сыгналы зь Менску зьбіваюць з панталыку. Хаця апошнім часам Аляксандар Лукашэнка заляцаўся да Эўразьвязу, дыктатар працягвае жорсткія напады на сваіх крытыкаў унутры краіны, піша швайцарская газэта «Neue Zurcher Zeitung».

Аляксандар Лукашэнка застаецца хаатычным і цяжка прадказальным. З аднаго боку, ідучы апошнімі тыднямі на шматлікія саступкі – у тым ліку на вызваленьне некаторых палітычных супраціўнікаў – ён спрабуе наладзіць стасункі з ЭЗ, безумоўна, спадзеючыся атрымаць фінансавую дапамогу. Зь іншага боку, ён дагэтуль ня вызваліў з турмы свайго найбольш вядомага палітычнага суперніка Аляксандра Казуліна і не зьдзяйсьняе ніякіх захадаў з мэтай дапусьціць у сваёй краіне прынамсі часткова дэмакратычнага, вольнага ад страху і ўціску дыялёгу.

Тым ня менш, для эўрапэйцаў і, перадусім, для амэрыканцаў такія крокі зьяўляюцца неабходнай перадумовай для ўсталяваньня шчыльнейшых дыпляматычных кантактаў. У апошнія дні нават здавалася, што журналісты заплацілі за вызваленьне палітычных вязьняў.

Зьбітыя журналісты

27 і 28 сакавіка супрацоўнікі спансаваных асабіста Лукашэнкам беларускіх спэцслужбаў КДБ уварваліся ў офісы акрэдытаваных у Польшчы радыёстанцый “Радыё Рацыя” і “Эўрапэйскае радыё” ў Менску. Адначасова з гэтым ладзіліся ператрусы ў кватэрах 30 незалежных журналістаў у Менску, Берасьці, Гомлі, Горадні і іншых невялікіх гарадах. Большасьць гэтых журналістаў супрацоўнічалі зь пералічанымі радыёстанцыямі, а таксама з каналам БелСат.

Паводле інфармацыі з самога КДБ, вядзецца пра пошук абразьлівых для Лукашэнкі матэрыялаў. У кожным разе, супрацоўнікі спэцслужбаў, якія бралі ўдзел у ператрусах, спаслаліся на пастанаўленьне пра ператрус, якое было выдадзена ў 2005 годзе ў сувязі з крымінальнай справай супраць вытворцаў мультфільмаў, быццам бы зьняважлівых для гонару Лукашэнкі. Згодна з прадстаўнікамі беларускага МУСу, усе арыштаваныя ў канцы сакавіка журналісты працавалі без акрэдытацыі. Пад час ператрусаў некаторыя журналісты былі зьбіты і часова затрыманы. У офісе "Эўрапэйскага радыё", дзе працуе 20 супрацоўнікаў, была канфіскавана ўся тэхніка. У офісе “Радыё Рацыя” былі канфіскаваны чатыры кампутары, яшчэ пяць – у он-ляйн філіяле радыёстанцыі ў Горадні.

Мультфільмы – толькі нагода?

Наступствы гэтай акцыі пакуль прадказаць немагчыма. Радыёстанцыі, у офісах якіх быў зладжаны ператрус, зноў выйшлі ў этэр, аднак у рэдакцыях “Радыё Рацыя” і “Эўрапэйскага радыё” лічаць, што неўзабаве трэба разьлічваць на вяшчаньне бяз офісу (што з дапамогай сучаснай камунікацыйнай тэхнікі магчыма, хоць і нялёгка). Можна таксама дапусьціць, што ўлады на падставе інфармацыі, якую яны знойдуць на жорсткіх дысках канфіскаваных кампутараў, распачнуць судовыя працэсы супраць журналістаў. На думку пацярпелых журналістаў, ператрусы былі дбайна і загадзя падрыхтаваныя, апроч таго, складваецца ўражаньне, што мультфільмы служылі толькі нагодай, каб распачаць акцыю. Як заявіў у інтэрвію NZZ Валянцін Жданко, дырэктар бюро “Радыё Свабода” ў Менску, яго радыёстанцыю не кранулі толькі таму, што ў іх ёсьць законная акрэдытацыя.

Няясна, як Лукашэнка на тле гэтых рэпрэсіўных дзеяньняў можа спадзявацца на збліжэньне з Брусэлем. Па ўсім відаць, дэспат лічыць, што можа правесьці выразную мяжу паміж зьнешняй і ўнутранай палітыкай - гледзішча, падобнае да пазыцыі кітайскага кіраўніцтва, якое таксама не разумее, як Захад можа блытаць такія “цалкам розныя паняткі”, як правы чалавека і зьнешняя палітыка. Але, магчыма, усё вельмі проста: Лукашэнка, які валодае нешараговым палітычным інстынктам, у моманты крызысу дакладна ведае, дзе належыць закруціць гайкі, а дзе крыху адпусьціць. Дыялёг з Захадам – так, унутрыпалітычныя вольнасьці – не: на Захадзе пры дапамозе такой канцэпцыі яму наўрад ці атрымаецца зарабіць ачкі. Урад Нямеччыны, напрыклад, нядаўна (28 сакавіка) ясна даў зразумець, што без прызнаньня дэмакратыі і правоў чалавека, а таксама разумных умоваў для працы журналістаў на пазытыўную дынаміку ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі разьлічваць не выпадае.

Напісаць каментар (6)

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  21.03.10  22.03.10
EUR4 040.464 040.46
USD2 967.002 967.00
RUB101.41101.41

Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

За нашу і вашу Свабоду!

Барацьба Саюза палякаў за свае правы

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   21.03   22.03 
Брэст Небольшой дождь+14
+6
Возможен дождь+8
-1
Віцебск Небольшой дождь+6
+3
Дождь со снегом+3
-5
Гомель Небольшой дождь+8
+4
Небольшой дождь+6
-3
Гродна Небольшой дождь+12
+4
Возможен дождь+6
-1
Мінск Небольшой дождь+9
+4
Ветренно+4
-3
Магілёў Небольшой дождь+7
+4
Возможен дождь+4
-5

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: