banner1 banner1 banner1

10.04.2008

Лукашэнка «прысягнуў» здароўем (Відэа) 7

15:08, — Грамадства

Здароўе людзей зьяўляецца найважнейшым прыярытэтам сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы, заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з мэдыкамі – выканаўцамі першай у Беларусі апэрацыі па трансплянтацыі печані. Аднак рэальная палітыка дзяржавы ў абсягу мэдыцыны сьведчыць пра адваротнае.

“Мы робім сёньня ўсё, каб забясьпечыць нашых людзей якаснай і дасяжнай мэдычнай дапамогай. Такія маштабныя ўліваньні ў мэдыцыну у нас не рабіліся і ня робяцца нідзе”, - цытуе Лукашэнку “Інтэрфакс”.

Згодна зь ягонымі словамі, “сёньня мы вядзем маштабную працу па забесьпячэньні нашых лякарняў, пачынаючы зь лякарняў раённага ўзроўню”. “Цяпер мы закупаем самае сучаснае абсталяваньне, каб у раённых лякарнях рабіць належныя апэрацыі. Затым пераходзім на абласны ўзровень, а на рэспубліканскім узроўні мэдычная дапамога павінна быць сусьветнага маштабу”, - заявіў Лукашэнка.

Між тым, як паведаміла «Радыё Рацыя», згодна з загадам міністэрства эканомікі, у лякарнях Горадні цягам году павінна быць скасавана 400 ложка-месцаў. З улікам сёньняшняй сытуацыі са шпіталізацыяй насельніцтва ў абласным цэнтры, скарачэньне сур’ёзна паўплывае на агульны стан здароўя людзей.

Нават да плянаванага скарачэньня жыхары Горадні адчувалі сур’ёзныя праблемы са шпіталізацыяй. Напрыклад, вялікая колькасьць хворых на пнэўманію вымушана праходзіць курс лячэньня ўдома ці на дзённых стацыянарах, што значна павялічвае тэрміны акрыйваньня. Да таго ж, дактарам забаронена трымаць хворых на лістках “непрацаздольнасьці” цягам неабходнага для акрыйваньня часу. У выніку людзі вымушаны выходзіць на працу недалечанымі.

Дарэчы, распараджэньне пра скарачэньне 400 ложка-месцаў, а гэта сярэдняя гарадская лякарня, гарадзенскія ўлады трымаюць у сакрэце, паколькі спадзяюцца, што скарачэньне ня будзе такім радыкальным. Аднак усё залежыць ад памераў бюджэтнага фінансаваньня, якое на сёньня не дае падставаў для аптымізму.

Напісаць каментар (7)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11346)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6637)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5159)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4808)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4247)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4148)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4098)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4013)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3753)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3281)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: