9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы рэкорд «намалююць»?

2

Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад ураду зьдзейсьніць захады, неабходныя для атрыманьня ў гэтым годзе ня менш за 7,8 млн. тон збожжа. Наколькі рэальныя такія сельскагаспадарчыя “памкненьні”?

Па выніках дакладу прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага беларускаму кіраўніку, перад урадам “пастаўлена задача атрымаць ня менш за 7,8 млн. тон збожжа, ня менш за 150 тыс. тон броварнага ячменю, 3,7 млн. тон цукровых буракоў, 20 тыс. тон ільну”, - паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на прэсавую службу Лукашэнкі.

Нагадаем, згодна з афіцыйнымі статыстычнымі зьвесткамі, летась у Беларусі было сабрана 7,5 млн. тон збожжа.

Аднак, на думку акадэміка, доктара сельскагаспадарчых навук Івана Нікітчанкі, інфармацыя пра рэкордны ўраджай была моцна перабольшана. Кіраўніцтва Беларусі атрымала няслушныя зьвесткі пра ўраджай з-за пашыранай практыкі прыпісак, на якія вымушаны ісьці мясцовыя ўлады ў сувязі з патрабаваньнем нарошчваць ураджайнасьць - пракамэнтаваў некалі Іван Нікітчанка інфармацыю пра чарговае “дасягненьне” беларускага АПК.

“Прыпіскі” падштурхоўваюцца патрабаваньнямі: “дайце рост, давайце”. Вось і пішуць, на колькі ў каго рука ўздымаецца”, - казаў Нікітчанка ў інтэрвію “Радыё Свабода”.

Пры гэтым ён адзначыў, што агучаныя лічбы “вельмі сумнеўныя” і зь іншай прычыны – “зьбіралі вільготнае збожжа, нават Лукашэнка рэкамэндацыі даваў – “давайце плюшчыць”.

Трэба думаць, што сёлета прыпіскі будуць значнейшымі, а збожжа – вільготнейшым.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках