9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэсцкую крэпасьць абакралі

У Ленінскі РАУС Берасьця зьвярнуўся дырэктар гарадской ЖКГ з заявай аб крадзяжы 4 барэльефных партрэтаў з прысады “Іх імёнамі названы вуліцы”.

Зьніклі бронзавыя партрэты абаронца Брэсцкай крэпасьці Аляксея Наганава, выведніцы Лідзіі Базанавай, удзельніка вызваленьня Берасьцейшчыны Івана Гуркова і аднаго з арганізатараў партызанскага руху ў вобласьці Івана Баброва. Хутчэй за ўсё, іх зьнялі ў ноч зь 7 на 8 красавіка, паведамляе “Советская Белоруссия”.

Узбуджана крымінальная справа. У першую чаргу міліцыя занялася пошукам і праверкай сталых пакупнікоў каштоўных мэталаў.

Неверагодна, але гісторыя паўтараецца амаль адзін да аднаго. Летась у ноч зь 7 на 8 траўня былі скрадзены барэльефы тых самых Наганава, Базанавай і Гурава. Што праўда, бронзавую выяву Баброва злодзеі тады не кранулі, а зьнесьлі барэльеф Аржанавай. Гэта здарылася напярэдадні Дня Перамогі, і гарадзкія ўлады не хацелі азмрочваць сьвята скандалам. Ужо ўсё было гатова для таго, каб адліць копіі барэльефаў і ўсталяваць іх да пачатку ўрачыстага мітынгу. Але ўвечары 8 траўня арыгіналы знайшліся ў пакупніка мэталаў. Выкрадальнікі аддалі яму бронзавыя партрэты герояў за 205 даляраў. Празь некалькі гадзін затрымалі і саміх “прадаўцоў” – двух берасьцейцаў з крымінальным мінулым.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках