banner1 banner1 banner1

10.04.2008

МЗС Беларусі мяняе парадак выдачы візаў

17:38, — Грамадства

У Беларусі зьменены парадак выдачы візаў замежнікам.

Як паведаміў дырэктар дэпартамэнту турызму Міністэрства спорту і турызму Беларусі Віктар Янкавенка 10 красавіка на паседжаньні круглага стала ў Менску, увайшла ў моц пастанова Міністэрства замежных справаў Беларусі ад 12 сакавіка №7 “Пра ўнясеньне зьменаў і дадаткаў у інструкцыю пра парадак выдачы візаў Беларусі замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства”.

Згодна зь ягонымі словамі, паводле гэтай пастановы турыстычны ваўчар больш не зьяўляецца падставай для выдачы візаў у Беларусь. Замест ваўчара выкарыстоўваецца хадайніцтва пра ўезд у краіну і кароткатэрміновую візу бяз права працаваць па найме. В.Янкавенка адзначыў, што хадайніцтва – “найпростай формы” і афармляецца адно на турыстычную групу. У замежную ўстанову перадаецца арыгінал хадайніцтва альбо яго факсымільная копія, піша БелаПАН.

На думку В.Янкавенкі, новый парадак выдачы беларускіх візаў спрашчае працу беларускіх турапэратараў: “Зьнікла патрэба перадаваць ваўчар замежнаму партнэру, ня трэба вытрымліваць праверкі мытных ворганаў”. Але ён падкрэсьліў, што пастанова не адмяняе ваўчар як такі: гэты дакумэнт павінен захоўвацца ў Беларусі.

Адмысловец паведаміў, што ў сувязі са спрашчэньнем працэдуры выдачы беларускіх візаў туркампаніям варта асабліва ўважліва паставіцца да працы з турыстамі з краін “зоны падвышанай рызыкі”, да якіх можна аднесьці Індыю, Аўганістан, Ірак і шэраг іншых. Па яго словах, грамадзяне гэтых краінаў часам прыязджаюць у Беларусь, каб нелегальна пераправіцца ў краіны Эўрапэйскага Зьвязу. У такім выпадку дэпартацыя іх на радзіму ажыцьцяўляецца за кошт запрашаючай краіны, гэта значыць беларускіх турапэратараў. “Да гэтых краінаў трэба ставіцца вельмі сур’ёзна. Трэба, каб былі выкананы ўсе ўмовы: аплата гатэля за ўвесь час побыту, зваротны білет”, - заявіў В.Янкавенка.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11346)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6637)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5159)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4808)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4247)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4148)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4098)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4013)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3753)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3281)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: