16 красавіка будуць судзіць 10 удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў
2
13:00, — Палітыка
Аляксандра Баразенку, Паўла Вінаградава, Міхаіла Субача і непаўналетняга Максіма Дашука, якія праходзяць у крымінальнай справе за вулічныя маніфэстацыі 10 студзеня, ня будуць судзіць 16 красавіка разам зь іншымі паплечнікамі.
Справа ў тым, што гэтыя чацьвёра абвінавачаных не пасьпелі своечасова азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, таму працэс над імі перанесьлі. Дата судовага паседжаньня пакуль ня вызначаная, паведамляе “Наша ніва”.
Такім чынам, 16 красавіка перад судом Цэнтральнага раёну Менску паўстануць толькі дзесяць дэмакратычных актывістаў – М.Пашкевіч, А.Бондар, У.Сяргееў, А.Дубскі, А.Стральцоў, А.Чарнышоў, А.Койпіш, М.Крываў, Т.Цішкевіч і А.Кім.




