9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Піянткоўскі: «Посьпех Украіны – сьмерць пуцінізму і лукашызму»

21

У беларусаў і рускіх ёсьць надзея – гэта Украіна. Посьпех Украіны – гэта сьмерць «пуцінізму» і «лукашызму», лічыць расейскі палітоляг Андрэй Піянткоўскі.

Палітоляг Андрэй Піянткоўскі – госьць апошняй “Начной Свабоды”.

- Калі казаць пра Расею і яе ўплыў на Беларусь - ці будзе распад Расейскай імпэрыі?

- А што казаць? Ён і адбыўся ў 1991 годзе. Праўда, расейская палітычная эліта, але я гэтае слова бяру ў двукосьсе - "эліта" - гэта яны любяць сябе так называць... Бываюць шчанюкі элітныя...У Расеі прыжылося такое ўяўленьне аб палітычнай эліце... Яны балюча гэта ўспрымаюць... Пуцін кажа, што самая вялікая палітычная катастрофа ХХ стагодзьдзя - гэта распад СССР. І вось Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка бліскуча гадоў 15 выкарыстоўвае палітычныя комплексы расейскай палітычнай эліты, якая марыць аб адваротным працэсе - аднаўленьні імпэрыі. Хаця б пачаўшы першым крокам - тое, што яны называюць аб'яднаньнем Беларусі і Расеі. А фактычна, аншлюс Беларусі.

Усе мы бачылі, як кожны год - пачынаючы з 1995-га, калі не памыляюся. Увесь час вясной, чамусьці - прыяжджаў у Маскву, падпісваў чарговую паперку пра канчатковую, беспаваротную, поўную інтэграцыю. Келіх разьбіваў у Крамлі з гарэлкай. Зьяжджаў зь вельмі добрымі эканамічнымі прэфэрэнцыямі, але ні на сэкунду ён ня думаў сур'ёзна, каб памяняць сваё становішча дыктатара, такой сярэдняга маштабу эўрапейскай дзяржавы. І варта сказаць, што такія вельмі дасьведчаныя людзі, цынікі, якім удавалася падманваць увесь сьвет і ўдаецца падманваць расейскі народ - яны злавіліся на гэта. Увесь час яны верылі і чакалі, калі ж Аляксандар Рыгоравіч пачне з намі аб'ядноўвацца.

І нават апошнія 2 гады, калі стала ясна, што ніякага аб'яднаньня ня будзе, Лукашэнка дарагі і блізкі Крамлю. А ён пачаў іншую "фенечку" эксплюатаваць - маўляў, бароніць Расею ад НАТО, які павінен накінуцца на Расею...

- Вашае бачаньне пэрспэктывы ў Беларусі і Расеі?

- Я думаю, што ў рускіх і беларусаў ёсьць надзея – гэта Ўкраіна. Посьпех Украіны, дайце ёй два-тры гады разьвіцьця. Эўрапейскага. Посьпех Украіны – гэта сьмерць "кашчэя бесьсмяротнага" – "пуцінізма" і "лукашызма".

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках