9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кубак Дэвіса. Беларусь — Швайцарыя — 0:1

3

У першай гульні Максім Мірны (188-е месца ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў) прайграў дуэль Стэфану Балі (168-е) — 0:3 (4:6, 4:6, 6:7, на тай-брэйку 5:7).

Зараз на корт выйшлі Уладзімер Ігнацік (601-е) і Станіслас Ваўрынка (30-е), паведамляе "Наша ніва".

Заўтра ў менскім футбольным манежы адбудзецца парны матч. Уладзімер Ваўчкоў і Максім Мірны — згуляюць супраць Іва Алегро і Станісласа Ваўрынкі. Пачатак а 15-й.

У нядзелю будуць згуляныя два індывідуальныя матчы.

Гульні ў матчы Кубку Дэвіса праходзяць да трох перамогаў адной са зборных. Пераможца выходзіць у плэй-оф асноўнай групы Кубку Дэвіса.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках