banner1 banner1 banner1

14.04.2008

Беларусы супраць расейскіх інвестыцый 8

14:53, Антон Ходасевич, «Независимая газета» — Эканоміка

Загнаная ў кут падвышэннем коштаў на энэрганосьбіты, Беларусь вымушана ахвяраваць экалагічнай бяспекай, каб прывабіць замежныя інвестыцыі.

Жыхары пасёлку Дружны, што ў 20 км ад Менску, намагаюцца перашкодзіць рэалізацыі сумеснага расейска-беларускага інвестыцыйнага праекту па вытворчасці ядахімікатаў. Яны ўжо ладзілі мітынгі пратэсту, пісалі ўрадаўцам лісты, але ўсё дарма. Цяпер абураныя жыхары кажуць, што будуць ладзіць мясцовы рэферэндум.

У інвестыцыйным праекце, на шляху якога ўсталі шараговыя беларусы, удзельнічае расейская кампанія “Август”. Сумесна з беларускай дзяржавай расейскі вытворца і пастаўца сродкаў абароны раслінаў на беларускі рынак стварыў у Беларусі ЗАА “Август-Бел”. Расейскі інвестар планаваў укласці ў будаўніцтва 16 млн. даляраў. Запусціць вытворчасць планавалася ўжо ў канцы году, а першую прадукцыю выпусціць у 2009 годзе. У вытворчай праграме – сродкі супраць жамяры, пустазелля, сродкі для барацьбы з хваробамі раслінаў ды інш.

Для Беларусі гэты праект цікавы не толькі тым, што з’явіцца новае прадпрыемства, якое будзе папаўняць падаткамі беларускі бюджэт, але і тым, што дазволіць краіне ашчадзіць валюту. Сёння Беларусь вымушана закупляць 85% сродкаў абароны раслінаў за валюту. Расейскі інвестар, дарэчы, займае 12% беларускага рынку. Апрача таго, беларускі бок чакае зніжэння коштаў на сродкі абароны раслінаў для сваіх сельгасвытворцаў ад 6 да 30%. Таксама плануецца стварыць 300 новых працоўных месцаў.

Анансуючы гэты праект, прадстаўнікі ўладаў сцвярджалі, што новы завод не нанясе ніякай шкоды мясцовай экалогіі, а сам факт будаўніцтва ўжо ўзгоднены з мясцовым насельніцтвам.

Насамрэч, аднак, усё аказалася не так. Калі прадпрыемства ўжо атрымала зямлю і гатова было прыступіць да рыцця катлавану, узбунтаваліся жыхары пасёлку. Сваю пазіцыю людзі аргументуюць тым, што побач ужо маецца небяспечны аб’ект – ТЭЦ-5, што працоўныя месцы нікому не патрэбны, паколькі ўсе працуюць у сталіцы, за 20 км. Улады, аднак, іх звароты пакуль ігнаруюць.

Не ўсё гладка і ў іншых расейскіх інвестараў. Жыхары дамоў, размешчаных побач з пляцоўкай, на якой «Итера» збіраецца будаваць гандлёва-забаўляльны комплекс, незадаволены такім суседствам. Яны кажуць, што, як толькі пачаліся падрыхтоўчыя працы, іх дамы пачалі прасядаць, а сцены ў іх трэскацца. Іх думку таксама ніхто не бярэ пад увагу.

На думку экспертаў, беларускія ўлады сталі закладнікамі сваёй палітыкі. Раней, да спынення расейскіх энэргетычных датацый, Аляксандр Лукашэнка казаў, што краіна мае дастаткова ўласных сродкаў і ёй не патрэбны замежныя інвестыцыі. Пазіцыя па гэтым пытанні змянілася ў момант. Энэргетычныя выдаткі вядуць да ўзрастання адмоўнага знешнегандлёвага сальда. Ужо па выніках лютага яно дасягнула ўзроўню мінус 360 млн. даляраў. Пры гэтым мінус у гандлю з Расеяй ужо набліжаецца да 2 млрд. даляраў, хаця яшчэ ў студзені ён складваў толькі 1 млрд. Калі ўзяты тэмп захаваецца, то пад канец году сальда можа дасягнуць 12 млрд. даляраў.

Імкнучыся атрымаць хуткія інвестыцыі і адначасова захаваць кантроль над асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі, улады краіны менш часу аддаюць на прапрацоўку інвестыцыйных праектаў з гледзішча іх бяспекі. Кожнае беларускае ведамства і прадпрыемства мае даведзенае ўрадам заданне па прыцягненні замежных інвестыцый, за невыкананне якога іх кіраўніцтва можа страціць фатэль.

Яшчэ ў канцы мінулага году на ўрадавым ўзроўні было абвешчана, што без сур’ёзных замежных укладанняў беларуская эканоміка не зможа захаваць тэмпы эканамічнага развіцця. Сур’ёзныя замежныя інвестары, нягледзячы на дэкларацыі пра лібералізацыю ўмоваў іх дзейнасці і пэўныя крокі ў гэтым кірунку, не гатовы рынуцца ў Беларусь са сваімі капіталамі.

Нечаканую любоў дзяржавы да чужых грошаў не падзяляе не толькі абываталь, але і нацыянальны бізнэс. Часцяком замежнаму інвестару ствараюць выгоднейшыя ўмовы, у параўнанні з умовамі для мясцовых прадпрымальнікаў. Працуючы ва ўмовах дзяржаўнай эканомікі ў статусе пасынка, ён збольшага нават не ўзняўся да ўзроўню сярэдняга бізнэсу – не тое што буйнога і здольнага на рэінвестыцыі.

Напісаць каментар (8)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11100)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6503)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (4846)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4749)

22.07, 15:46, — Палітыка

У ЗША загінула 18-гадовая беларуская студэнтка (4586)

18.07, 13:37, — Грамадства

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4189)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4082)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4061)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (3968)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3698)

22.07, 16:16, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: