Абавязак радзіме перад экранам манітора?
13
16:28, — Hi-tech
З’явілася інфармацыя, што ў Беларусі прапрацоўваецца ініцыятыва аднаго з буйнейшых усходнееўрапейскіх распрацоўцаў ПЗ, з падтрымкай Парку высокіх тэхналогій, пра ўвядзенне альтэрнатыўнай службы для прызыўнікоў у шыхтах праграмістаў софтвернай кампаніі.
З улікам сітуацыі з ІТ-кадрамі ў краіне, гэткае развіццё падзеяў цалкам заканамернае. Кожныя паўгады ў беларускае войска прызываюцца каля дзесяці тысяч маладзёнаў. А пры належным забеспячэнні маладымі спецыялістамі ІТ-галіна магла б расці на 30% хутчэй, чым цяпер.
Калі ініцыятыва будзе ўзгоднена ва ўсіх інстанцыях, у прызыўнікоў з’явіцца магчымасць выбару: паўтары гады гуляць “пад ружжом” ці два з паловай гады стукаць па клавішах, аддаючы абавязак радзіме перад экранам манітора, адзначае сайт habrahabr.ru.
Напісаць каментар (13)




