banner1 banner1 banner1

14.04.2008

Мінсувязі жадае адмяніць манаполію "Белтэлекаму" 8

18:28, — Сувязь

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі скіравала ў "парламент" прапанову пра ўнясенне зменаў у закон аб электрасувязі, датычную дэманапалізацыі рынку паслуг электрасувязі.

Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Іван Рак.

"Мы чакаем унясення зменаў у закон аб электрасувязі для правядзення дэманапалізацыі рынку паслугаў электрасувязі. Прапановы ў красавіку былі занесены ў "парламент", разгледжаны і дасланы на дапрацоўку", - сказаў І.Рак.

Ён растлумачыў, што Мінсувязі прапануе ўнесці ў закон аб электрасувязі змены ў частцы адмены манаполіяў "Белтэлекаму" на ўзаемадзеянне з сеткамі аператараў іншых краінаў. Гэта ўмова з'яўляецца абавязковай для ўваходу Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, паведамляе "Інтэрфакс".

Адначасова І.Рак адзначыў, што гэты від дзейнасці "Белтэлекаму" з'яўляецца крыніцай скрыжаванага субсідавання: за кошт прыбытку ад гэтых паслуг Мінсувязі фінансуе стратныя паслугі. У тым ліку развіццё сувязі ў сельскай мясцовасці.

З нагоды чаго першы намміністра адзначыў, што тарыфы на аказанне паслугаў сувязі ў Беларусі да сабекошту пакуль не даведзены. "Той план рэбалансавання тарыфаў, што быў даведзены на 2006-2008 год, сёння не рэалізаваны, і да канца году рэалізаваць яго будзе немагчыма, паколькі ён прадугледжвае падвышэнне тарыфаў у 2-3 разы дзеля таго, каб давесці тарыфы да сабекошту", - патлумачыў І.Рак. Ён дадаў, што занесеныя ў парламент папраўкі да закону аб электрасувязі асобна адзначаюць гэты момант. "Мы разлічваем, што нашы папраўкі будуць прынятыя", - сказаў І.Рак.

Першы намміністра асобна адзначыў, што дэманапалізацыя рынку паслуг электрасувязі ніяк не звязана з магчымым акцыянаваннем "Белтэлекаму". "Акцыянаванне ці неакцыянаванне "Белтэлекаму" ніяк не звязана з гэтай працэдурай. Адзначу, аднак, што незалежна ад формы ўласнасці, "Белтэлекам" будзе працаваць, як і працаваў", - падкрэсліў І.Рак.

Прадстаўнік Мінсувязі адзначыў, што адмена манаполіі не адразу зменіць сітуацыю на рынку. "Мусіць прыйсці фундатар, які будзе ладзіць свае сеткі ці атрымае права на ўзаемадзеянне з іншымі аператарамі. Тады пачнецца канкурэнцыя на коштавым рынку, і тарыфы пачнуць зніжацца", - мяркуе І.Рак.

Напісаць каментар (8)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11096)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6502)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (4838)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4749)

22.07, 15:46, — Палітыка

У ЗША загінула 18-гадовая беларуская студэнтка (4585)

18.07, 13:37, — Грамадства

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4189)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4081)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4059)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (3966)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3697)

22.07, 16:16, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: