banner1 banner1 banner1

14.04.2008

Юніёрская зборная Беларусі па хакеі пацярпела дзве паразы на ЧС

21:29, — Спорт

Дзве паразы ў двух матчах пацярпела юніёрская зборная Беларусі на чэмпіянаце свету сярод 18-гадовых хакеістаў, які адбыўся ў Казані (Расея).

13 красавіка апекаванцы Уладзіміра Цыплакова прайгралі камандзе Швецыі - 2:6 (1:1, 0:1, 1:4). Абедзве шайбы закінуў нападнік Аляксандр Фамін з менскай "Юнасці", які адзначыўся на 13-й хвіліне (пры ліку 0:1) і на 58-й, у большасці (1:6).

14 красавіка беларуская зборная прайграла амерыканцам - 2:5 (1:2, 0:2, 1:1). На 4-й хвіліне лік адкрыў А.Фамін, пасля чатыры разы адзначыліся супернікі. На 46-й хвіліне абаронца Сяргей Шэлег ("Юнасць") скараціў разрыў праз рэалізаваную большасць у два гульцы, а менш чым за дзве хвіліны да сканчэння трэцяга перыяду хакеісты ЗША паразілі пустую браму, скарыстаўшыся тым, што беларусы замянілі брамніка шостым палявым гульцом.

Наступны матч зборная Беларусі зладзіць 16 красавіка супраць швейцарцаў.

Стан камандаў:

група "А" - Канада - 3 ачкі (1 матч; шайбы 9-2), Расея - 3 (1; 6-4), Славаччына - 3 (2; 9-8), Данія - 0 (1; 2-5), Нямеччына - 0 (1; 2-9);

група "В" - ЗША - 6 (2; 12-4), Швецыя - 3 (1; 6-2), Швейцарыя - 0 (1; 2-7), Беларусь - 0 (2; 4-11), Фінляндыя - 0 (0; 0-0).

Барацьбу за медалі працягнуць тры лепшыя каманды кожнай групы. Квартэт няздараў будзе змагацца за захаванне прапіскі ў вышэйшым дывізіёне.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Лукашэнка: «Разлічвайце на горшае. Я пайду на чацвёрты тэрмін» (7097)

14.05, 8:29, — Палітыка

На мяжы Беларусі ўзводзіцца «жалезная заслона» (6657)

13.05, 9:03, — Грамадства

У дэкларацыі аб прыбытках кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі за 2005 год сына Мікалая няма (6460)

12.05, 13:17, — Палітыка

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5771)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Палітыка

Дзяржаўныя СМІ афіцыйна абвясцілі аб малодшым сыне Лукашэнкі (Відэа) (5681)

12.05, 9:51, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Замест безумоўнага вызвалення, мне былі прапанаваны таемныя ўцёкі з краіны» (4648)

15.05, 10:30, — Палітыка

Таемны сын (4257)

14.05, 9:53, — Палітыка

Цырк імя Лукашэнкі (4241)

12.05, 11:30, Ілья Мільштэйн, «Европа-Экспресс» (Нямеччына) — Палітыка

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4054)

14.05, 11:07, — Аўто

Лукашэнка: «Асабліва хапае праблемаў з амерыканцамі» (4029)

13.05, 13:32, — Палітыка

Подписка на рассылку