Дэпутат ПАРЭ Эмануэль Зінгерыс: «Лукашэнку ня ўдасца ізаляваць беларусаў ад Эўропы»
4- 15.04.2008, 16:43
Дэпутат Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ад Літвы Эмануэль Зінгерыс зазначыў, што прыведзеныя факты ў дакладзе Хрыстаса Пургурыдэса для ПАРЭ сталіся “клясыкай злачынстваў рэжыму Лукашэнкі”.
Літоўскі палітык, які з 1992 года прадстаўляў Літву ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, Эмануэль Зінгерыс, камэнтуючы “Радыё Свабода” даклад Хрыстаса Пургурыдэса аб палітычна матываваных крымінальных справах у Беларусі, зазначыў:
“Калі рэжым у Менску думае, што гэта ўсё забудзецца з-за эканамічных ці іншых выгадаў, якія краіны Эўразьвязу могуць мець ад адносін зь Беларусьсю, то ён глыбока памыляецца, таму што ні справа Казуліна, ні справы іншых палітвязьняў ніякім чынам не будуць забытыя. Яны на сталах не толькі ў эўрапейскіх палітыкаў, але і грамадзкіх арганізацыяў, якіх тысячы”.
Адна з самых уплывовых праваабарончых арганізацыяў кантынэнту -- Рада Эўропы, і тое, што там зьвяртаюцца да праблем Беларусі сьведчыць, што ў Эўропе жадаюць беларускаму народу дэмакратыі і росквіту, кажа спадар Зінгерыс.
Спадар Зінгерыс паведаміў, што 8 красавіка ён удзельнічаў у першых слуханьнях ў справе злачынстваў таталітарных рэжымаў, арганізаваных Эўракамісіяй. У гэтых слуханьнях удзельнічала больш за 100 спэцыялістаў, і сярод іншых часта згадваўся і рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
“У Беларусі зьнікаюць апанэнты ўлады, людзьмі апанаваў страх рэпрэсіяў. Але цяпер у эпоху новых тэхналёгіяў і камунікацыяў Лукашэнку ня ўдасца ізаляваць высокаразьвіты беларускі народ ад эўрапейскага сьвету”, -- сказаў дэпутат.