9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі дзяржаўных акцыянерных таварыстваў вырашылі распрадаваць

4

Аляксандр Лукашэнка дэкрэтам №7 ад 14 красавіка унёс змены ў дэкрэт 1998 году “Аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь".

Адпаведна дакументу, продаж акцыяў дзяржаўных акцыянерных таварыстваў будзе здзяйсняцца згодна з трохгадовымі планамі, зацверджанымі ўрадам і мясцовымі Саветамі дэпутатаў.

Продаж акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных падчас раздзяржаўлення і прыватызацыі, будзе здзяйсняцца на конкурсах і аўкцыёнах. Апрача таго, дзяржава адмаўляецца ад пераважнага права на набыццё доляў (акцыяў) у статутных фондах камерцыйных арганізацый, створаных падчас прыватызацыі, паведамілі ў прэсавай службе кіраўніка дзяржавы.

Уводзіцца паступовая адмена абмежаванняў на абарот акцыяў адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных падчас раздзяржаўлення і прыватызацыі, адчужэнне якіх дагэтуль было забаронена. Адмена абмежаванняў на абарот такіх акцыяў будзе здзяйсняцца ў тры этапы залежна ад памеру долі дзяржавы ў статутных фондах акцыянерных таварыстваў, адзначае "Тэлеграф".

На першым этапе (з першага красавіка 2008 году) адмяняецца абмежаванне на адчужэнне акцыяў таварыстваў, у статутных фондах якіх доля дзяржавы альбо адсутнічае зусім, альбо складае 75% і больш. Таксама цалкам адмяняецца забарона на адчужэнне акцыяў акцыянерных таварыстваў, што ажыццяўляюць перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі, перададзеных сельгасвытворцам, а таксама прадпрыемстваў хлебапрадуктаў.

На другім этапе (з першага студзеня 2009 году) будуць адменены абмежаванні на адчужэнне акцыяў акцыянерных таварыстваў з доляй дзяржавы больш за 50%. Пры гэтым на першым і другім этапе адмена абмежаванняў не пашыраецца на акцыі акцыянерных таварыстваў, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галінаў эканомікі, адзначылі ў прэсавай службе Аляксандра Лукашэнкі.

На трэцім этапе (з першага студзеня 2011 году) усе абмежаванні будуць цалкам адменены. "Дэкрэт у цэлым прызначаны, каб спрыяць прыцягненню ў эканоміку краіны інвестыцый, у тым ліку замежных, і далейшаму развіццю рынку каштоўных папераў", - выказалі пэўнасць у прэсавай службе прэзідэнта Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках