banner1 banner1 banner1

15.04.2008

Рада Эўропы заклікала беларускіх міліцыянтаў, пракурораў і суддзяў праявіць асабістую мужнасьць 5

19:33, — Палітыка

Рада Эўропы заклікала беларускіх міліцыянтаў, пракурораў і суддзяў праявіць асабістую мужнасьць

У Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы адбываецца абмеркаваньне справаздачы Хрыстаса Пургурыдэса аб злоўжываньнях у сыстэме крымінальнага правасудзьдзя Беларусі. У дакумэнце зьмяшчаецца наўпроставы зварот да беларускіх судзьдзяў, пракурораў і міліцыянтаў з заклікам праявіць асабістую мужнасьць, каб зьмякчыць эфэкты такога заканадаўства.

Сярод іншага сп. Пургурыдэс заклікаў сваіх расейскіх калегаў спыніць падтрымку рэжыму Лукашэнкі і выказаў спадзяваньне, што Расея магла б паўплываць на паляпшэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Як паведамляе "Радыё Свабода", пад час абмеркаваньня справаздачы, прадстаўніца Нямеччыны Сабіна Лёйтгойзэр-Шнарэнбэргер назвала Беларусь “найгоршай дыктатурай у сьвеце”. З гэтым не пагадзіўся прадстаўнік фракцыі аб'яднаных эўрапейскіх левых Тыні Кокс, які зазначыў, што ў Беларусі няма іншага выйсьця як вярнуцца ў Эўропу і Беларусь мусіць зрабіць першыя крокі сама. Зьвяртаючыся да беларускіх уладаў, сп. Кокс сказаў: “Пачынайце рухацца, вы чакалі занадта доўга. Ваша месца - у Эўропе”.

Прадстаўнік Эстоніі Андрэс Хэркель назваў “сорамам, што ў ХХІ стагодзьдзі некага саджаюць у турму за ўдзел у незарэгістраваных арганізацыях”.

Прадстаўнік Расеі Леанід Слуцкі выступіў з рэзкай крытыкай “разноснай” справаздачы Пургурыдэса і бараніў дзеяньні беларускіх уладаў супраць апазыцыі. Паведамленьні пра зьнікненьні палітыкаў у Беларусі ён назваў ”выдумкамі” і ”прапагандысцкімі правакацыямі”.

Дакладчык ПАРЭ ў пытаньнях Беларусі Андрэа Рыгоні адзначыў, што недастаткова толькі асуджаць беларускія ўлады. На яго думку, трэба весьці шырэйшы дыялёг. Паводле Рыгоні, ілюзія – чакаць, што дэмакратыя сама прыйдзе ў Беларусь.

Пасьля выступу фэдэральнага канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель на сэсіі ПАРЭ адзін з дэпутатаў ад Нідэрляндаў задаў пытаньне наконт парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, адзінай краіне кантынэнту, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы.

Спадарыня Мэркель выказала сваю заклапочанасьць тым, як разьвіваецца сытуацыя ў Беларусі і заявіла, што трэба знаходзіць шляхі падтрымкі дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі, трэба як мага больш распаўсюджваць інфармацыю пра Беларусь, каб людзі, якія сёньня знаходзяцца ў беларускіх турмах паводле палітычных матываў, не адчувалі сябе ў адзіноце.

Спадарыня Мэркель таксама заявіла, што яна ўпэўненая ў тым, што Беларусь стане сябрам эўрапейскай дэмакратычнай сям’і.

Нагадаем, што ў распаўсюджанай на сэсіі ПАРЭ справаздачы Хрыстаса Пургурыдэса зазначаецца, што ў сыстэме крымінальнага правасудзьдзя Беларусі цягам апошніх гадоў назіраюцца шматлікія злоўжываньні. Некаторыя прадстаўнікі апазыцыі зьніклі, мірных дэманстрантаў зьбівала міліцыя, законныя дзеяньні няўрадавых арганізацыяў былі ператвораныя ў злачынствы. Палітычныя апанэнты прэзыдэнта Лукашэнкі сутыкаюцца з адвольнымі абвінавачаньнямі і несправядлівымі судовымі працэсамі.

Юрыдычны камітэт ПАРЭ заклікаў спыніць гэтую практыку, скасаваць несправядлівыя законы. У дакумэнце зьмяшчаецца наўпроставы зварот да беларускіх судзьдзяў, пракурораў і міліцыянтаў з заклікам праявіць асабістую мужнасьць, каб зьмякчыць эфэкты такога заканадаўства.

Напісаць каментар (5)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (5918)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5727)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4646)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (3944)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (3942)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3747)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3741)

1.10, 10:24, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (3475)

6.10, 14:51, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3440)

3.10, 18:11, — Палітыка

Улады спрабуюць пераканаць беларусаў, што АБСЕ прызнала «выбары» (3282)

30.09, 12:09, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: