banner1 banner1 banner1

16.04.2008

Міністр фінансаў Мікалай Корбут больш за месяц знаходзіцца ў рэанімацыі 5

9:51, — Грамадства

14 сакавіка Мікалай Корбут перанёс шырокі інсульт. Ён быў шпіталяваны ў цяжкім стане ў Рэспубліканскую лякарню ўпраўлення справамі прэзідэнта, у аддзяленне рэанімацыі, дзе знаходзіцца і цяпер.

Інфармацыю пра стан здароўя міністра дактары не выдаюць, спасылаючыся на медычную таямніцу і адмысловую пастанову Савету міністраў.

-- Ёсць такая пастанова, -- сказала «Завтра твоей страны» намесніца галоўнага лекара Рэспубліканскай лякарні Алена Лапцева. - Мы не можам казаць пра стан здароўя пацыента без яго дазволу ці без дазволу яго сваякоў. Стан Мікалая Корбута стабільны, ён знаходзіцца на лячэнні.

Варта адзначыць, што 59-гадовы Мікалай Корбут, які займае пост міністра фінансаў больш за 10 гадоў, ніколі не хаваў, што мае праблему са здароўем -- цукроўку.

Цукровы дыябет можа правакаваць хваробы сэрцава-судзіннай сістэмы. У медыцыне нават маецца тэрмін - "небяспечны трыкутнік: дыябет -- халестэрын -- хваробы сэрца і судзінаў". У хворых на цукроўку, асабліва 2 тыпу, рызыка перанесці інфаркт ці інсульт павялічваецца ў 3-6 разоў.

Рэспубліканская лякарня ўпраўлення справамі прэзідэнта добра абсталявана. Сучаснае медыцынскае абсталяванне клінікі дазваляе ацаніць стан галаўнога мозгу пацыента, перанеслага інсульт, а значыць, дактары маюць магчымасць выбраць аптымальнае лячэнне. Тым не менш, цягам месяцу значных паляпшэнняў у стане здароўя Мікалая Корбута не назіраецца.

Вядомы расейскі нейрахірург-рэаніматолаг, прафесар НДІ хуткай дапамогі ім.Скліфасоўскага Сяргей Царэнка падкрэслівае: калі пасля інсульту на працягу месяца мозг не аднавіўся цалкам, гэта значыць, "што ў ім адбыліся нейкія сур'ёзныя змены" і маецца пагроза, што, калі пацыент і выжыве, "якасць яго жыцця будзе моцна падніжана".

Родныя Мікалая Корбута спадзяюцца на лепшае. А абавязкі міністра пакуль выконвае яго першы намеснік Андрэй Харкавец.

Напісаць каментар (5)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12216)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5149)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5040)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4686)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4148)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3899)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3744)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3742)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3684)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3540)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: