9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі МЗС абураецца

12

Прынятая Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы рэзалюцыя па Беларусі грунтуецца на перакручаных звестках, контрпрадуктыўная паводле сваёй сутнасці і не спрыяе наладжванню рэальнай супрацы і дыялогу, заяўляюць у беларускім МЗС.

"Нажаль, пакуль у ПАРЕ ў беларускай тэматыцы дамінуе інэрцыя мінулага. І гэта пры тым, што, як мы ўжо шматкроць адзначалі, практыка прыняцця негатыўных рэзалюцый ПАРЕ па Беларусі, якія не змяшчаюць канструктыўных складнікаў для наладжвання рэальнай супрацы і дыялогу, - контрпрадуктыўная і не мае перспектывы", - заявіў журналістам прэсавы сакратар МЗС рэспублікі Андрэй Папоў.

Па ягоных словах, "значную ролю ў прыняцці падобных дакументаў граюць і чыста суб'ектыўныя чыннікі". Прэсавы сакратар адзначыў, што "нам добра вядома зангажаванасць дакладоўцы Камісіі ПАРЕ па юрыдычных пытаннях і правах чалавека Хрыстаса Пургурыдаса, які падрыхтаваў праект рэзалюцыі і адпаведны даклад". "У беларускага боку ёсць усе падставы сумнявацца ў кампетэнтнасці і аб'ектыўнасці Х.Пургурыдаса, які ў сваёй дзейнасці кіруецца не інтэрасамі развіцця канструктыўнага дыялогу Беларусі і Рады Еўропы, а асабістымі палітычнымі амбіцыямі", - заявіў А.Папоў.

"Падрыхтаваны ім даклад грунтуецца на павярхоўным, аднабаковым аналізе інфармацыі, на перакручаных і неправераных звестках і не адлюстроўвае аб'ектыўнай сітуацыі ў судовай сістэме Рэспублікі Беларусь", - адзначыў прадстаўнік беларускага МЗС.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках