banner1 banner1 banner1

16.04.2008

Улады канчаткова адмовілі АГП у арэндзе памяшкання для з'езду 1

13:52, — Палітыка

Мінгарвыканкам адмовіўся судзейнічаць у арэндзе памяшкання для правядзення 20 красавіка чарговага, XI, з'езду Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП). Пра гэта паведаміла БелаПАН прадстаўніца выканкаму партыі Аксана Крышчановіч.

Нагадаем, больш за месяц АГП не можа знайсці ў Менску памяшкання для правядзення з'езду. Па розных прычынах былі атрыманы адмовы з больш чым 20 розных установаў сталіцы. 14 сакавіка партыя звярнулася да старшыні Мінгарвыканкаму Міхаіла Паўлава з патрабаваннем пасудзейнічаць ў арэндзе памяшкання.

"Сёння загадчык аддзелу грамадска-масавых мерапрыемстваў упраўлення ідэалагічнай працы Мінгарвыканкаму Эдуард Тамільчык паведаміў, што ліст з адказам быў дасланы на адрас АГП 15 красавіка. Пры гэтым ён адзначыў, што гарвыканкам не мае вольных памяшканняў для правядзення з'езду. Ён параіў, каб мы самі шукалі памяшканне для арэнды", - паведаміла А.Крышчановіч.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька паведаміў раней БелаПАН, што свой з'езд партыя правядзе 20 красавіка "нават без санкцыі ўладаў". Палітык расцэньвае дзеянні службоўцаў Мінгарвыканкаму "як спланаваную правакацыю". "Яе мэта - не дапусціць правядзення з'езду альбо стварыць максімальныя перашкоды пры яго правядзенні", - падкрэсліў ён.

15 красавіка А.Лябедзька выступіў з адкрытым зваротам да генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча і міністра юстыцыі Віктара Галаванава. У звароце адзначаецца, што "бяздзейнасць уладаў прымушае партыю ісці на правядзенне мерапрыемства без санкцыяў ўладаў" і "адказнасць за наступствы такога рашэння цалкам ляжыць на ўладах гораду".

А.Лябедзька паведаміў, што тэхнічна да правядзення з'езду партыя гатова, справаздачна-выбарчыя сходы і канферэнцыі адбыліся ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. У з'ездзе плануецца ўдзел 230 прадстаўнікоў АГП.

Галоўнымі пытаннямі павесткі з'езду мусяць стаць прыняцце новай стратэгіі партыі і звароты да Беларусі і яе грамадзянаў. Апрача таго, будуць разглядацца кадравыя пытанні, у тым ліку адбудуцца выбары старшыні партыі.

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: