9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля менскай Ратушы напішуць ліст Лукашэнку

18 красавіка Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры правядзе “Беларускую дыктоўку” у самым цэнтры гістарычнага цэнтру беларускай сталіцы – Верхнім горадзе, каля Менскай ратушы.

Тэма дыктоўкі – зварот да Лукашэнкі па справах захавання гісторыка-культурнай спадчыны.

-- 18 красавіка – знакавы дзень, -- даводзіць старшыня таварыства Антон Астаповіч, -- бо ўжо які год па ініцыятыве ЮНЭСКА святкуецца як Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін.

Як паведамляе “Заўтра тваёй краіны”, беларуская рэчаіснасць, на думку Антона Астаповіча, выпадае з агульнаеўрапейскіх культурных і цывілізацыйных працэсаў, бо захаванне і спадчыны, і роднай мовы знаходзіцца на “бульдозерным узроўні”.

-- Мы ўсе, хто прыйдзе, напішам пра гэта ў дыктоўцы. Адразу ж запакуем у канверты і панясем на пошту заказнымі лістамі. Уся гэтая карэспандэнцыя будзе адасланая на Лукашэнкі. І хай адміністрацыя рыхтуе нам адказ, -- распавядае Антон Астаповіч і запрашае ўсіх далучыцца да ініцыятывы 18 красавіка а 18-й гадзіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках