9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Амерыкі пікетавалі амбасаду Беларусі ў Вашынгтоне (Фота)

1

16 красавіка чальцы беларускай дыяспары, разам з іншымі жыхарамі і гасцямі Вашынгтона, віталі першы візіт Папы Рымскага Бенедыкта XVI у ЗША. Але пасля таго, як картэж пантыфіка прайшоў па вуліцах амерыканскай сталіцы, актывісты рушылі да будынка амбасады Беларусі, дзе, па традыцыі, адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Удзельнікі акцыі трымалі бел-чырвона-белыя сцягі, транспаранты з надпісамі "Свабоду Казуліну", "Свабоду палітвязням".

Як заўсёды, шматлікія мінакі спыняліся і выказвалі сваю падтрымку ўдзельнікам акцыі. Турысты, якіх у дні візіту главы Рымска-каталіцкай царквы ў Вашынгтоне было больш, чым звычайна, ахвотна фатаграфавалі пікетоўцаў.

Супрацоўнікі беларускай амбасады, як заўсёды, рабілі выгляд, што падзея іх не датычыць. Гэтым разам сярод іх не было амбасадара Беларусі Міхася Хвостова, якога МЗС Беларусі адклікаў у Менск пасля ўвядзення Амерыкай санкцыяў у дачыненні да беларускага рэжыму.

Удзельнікі дэманстрацыі збіраюцца правесці наступную акцыю 16 траўня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках