banner1 banner1 banner1

17.04.2008

Уладзімір Сарокін: «Смак рускай улады - гарэлка, снег і кроў» 2

13:07, — Палітыка

Між тым як у Крамлі рыхтуюцца да змены гаспадара, расейскі пісьменнік Уладзімір Сарокін скончыў працу над новай кнігай. Яго "Цукровы Крэмль" тэматычна звязаны з "Днём апрычніка", але не з'яўляецца наўпростым працягам нашумелай аповесці.

Галоўны герой Андрэй Камяга з'явіцца і ў "Цукровым Крамлі", але толькі ненадоўга... Пра гэта і шмат пра што яшчэ пісьменнік распавёў аглядальніку "Граняў" Барысу Сакалову.

- Вы толькі што вярнуліся ў Расею з Нямеччыны, дзе вам і раней шматкроць даводзілася бываць. На вашую думку, дзе жыццё дынамічнейшае: на Захадзе ці ў нашай айчыне?

- Нягледзячы на тое, што знешне Еўропа стала крыху іншай, каштоўнасці там не памяняліся. І гэта адразу адчуваецца, як толькі трапляеш у Берлін ці Парыж. Калі ж казаць пра Расею, то тут 90-я гады і цяперашні час - гэта розныя эпохі. Пры Ельцыне, нягледзячы на ўсё бязладдзе і хістанні, у Расеі ўпершыню за шматлікія дзесяцігоддзі ці нават стагоддзі спрабавалі ўсвядоміць, што мера ўсіх рэчаў - чалавек, а не імперская дзяржава. А цяпер дастаткова ўключыць тэлевізар, каб пераканацца ў адваротным. Спрэс гутаркі пра веліч, моц і, галоўнае, бязгрэшнасць Дзяржавы Расейскай. І, як і раней, аказваецца, што чалавек мусіць прыносіцца ў ахвяру гэтаму Ваалу.

- Ці чакаеце вы змяненняў у сувязі са зменай Пуціна на Мядзведзева ў Крамлі?

- Наша непразрыстая ўлада - а яе непразрыстасць за апошнія восем гадоў моцна ўзрасла - прымушае нас варажыць на кававай гушчы: што будзе? Мне неяк брыдка гэтым займацца, я імкнуся жыць сённяшнім днём і даўно ўжо спрабую пераканаць сябе ў тым, што будучыня Расеі - яе сучаснасць. Адно можна сказаць: Крэмль - гэтае такое месца, дзе людзі як быццам мутуюць, і мутацыі гэтыя этычнага кшталту. Не трэба быць празорцам, каб прадказаць, што Мядзведзеў таксама гэтага не ўнікне, што ён будзе змяняцца. У які бок? Цяжка сказаць.

- Ваша кніга "Заплыў", якая толькі выйшла, складаецца з апавяданняў, напісаных яшчэ ў канцы 70-х - пачатку 80-х гадоў. Чаму вы вырашылі апублікаваць іх менавіта цяпер?

- У некалькіх апавяданнях ёсць апісанне розных таталітарных рэжымаў з элементамі фантастыкі. Уся кніга – энтамалогія таталітарызму, гэта значыць класіфікацыя таталітарызму як дзіўнай і атрутнай жамяры. Гадоў дзесяць таму мне здавалася, што выдаць гэтыя тэксты было б для мяне не вельмі дарэчна і цікава. Дзіўным чынам схацелася выпусціць іх у свет менавіта цяпер, калі гэтая атрутная і дзіўная жамяра зноў вярнулася на расейскія прасторы. У 90-я гады здавалася, што гэтыя мае раннія апавяданні засталіся ў тым часе, а цяпер людзі, якія іх чыталі, кажуць, што ім цікава, што яны атрымліваюць не толькі літаратурную, але і фенаменалагічнае асалоду.

- Вы толькі што скончылі новую кнігу пад назвай "Цукровы Крэмль". Гэты працяг "Дня апрычніка"?

- І так і не. Я б сказаў, што гэта гутарка на тую ж тэму, але з іншай інтанацыяй. Калі "Дзень апрычніка" - гэта маналог галоўнага героя, то "Цукровы Крэмль" - гэта хор галасоў, гамонячых на тую ж тэму. Абедзве кнігі - гэта спроба вылучыць экстракт расійскай улады і паспытаць яго на смак.

- І які ж гэта смак?

- Ведаеце, ёсць горкі шакалад. Вось, мусіць, гэта той смак... Зрэшты, не, не так, гэта занадта проста. Калі змяшаць у гранёнай шклянцы гарэлку, снег і кроў, гэта і будзе смак расейскай улады, расейскай дзяржаўнасці. У нас шмат хто прызвычаіўся пацягваць гэты кактэйль.

- А назва "Цукровы Крэмль" няўжо не сведчыць пра пэўную саладжавасць?

- Безумоўна. Я забыўся дадаць у гэты кактэйль шэсць лыжак цукровага пяску.

- Ці з'явіцца ў новай кнізе зноў апрычнік Андрэй Камяга?

- З'явіцца, але ненадоўга і не надта шчасліва для яго.

- А у якім годзе адбываецца дзеянне?

- У 2028-м.

- І якая там Расея?

- Глядзі "Дзень апрычніка".

- Ці будзе трэцяя кніга - на ўзор "ледзяной трылогіі"?

- Не, тэма зачынена. Кропка ў выглядзе кулі ў галаве Камягі пастаўлена.

Напісаць каментар (2)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (5921)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5728)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4647)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (3946)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (3944)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3750)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3741)

1.10, 10:24, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (3536)

6.10, 14:51, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3440)

3.10, 18:11, — Палітыка

Улады спрабуюць пераканаць беларусаў, што АБСЕ прызнала «выбары» (3283)

30.09, 12:09, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: