9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлевядучы Салаўёў даведаўся, што ў Расеі «казаць праўду небяспечна»

14

У Маскве група асобаў падала іск супраць тэлевядучага расейскага канала НТВ Уладзіміра Салаўёва.

"На мой адрас па месцы рэгістрацыі прыйшла позва з Дарагамілаўскага суду Масквы, у якой сказана, што мяне выклікаюць у суд у якасці адказніка. Пры гэтым не пазначана, хто канкрэтна падаў супраць мяне і яшчэ некаторых людзей іск, і яго сутнасць", - цытуе журналіста Newsru.com

Акрамя таго, па ягоных словах, яму некалькі разоў тэлефанавалі са Следчага камітэту пры пракуратуры РФ і запрашалі на гутарку. "Як я зразумеў, вядзецца пра разбіральніцтва ў сувязі з запытам у Следчы камітэт аднаго з дэпутатаў Дзярждумы ад фракцыі КПРФ, які палічыў, што я кагосьці моцна абгаварыў, і просіць даць гэтаму прававую адзнаку", - растлумачыў Салаўёў.

На пытанне, што ён збіраецца рабіць, тэлевядучы адказаў, што ў яго ёсць адвакаты і ён будзе паводзіць сябе "як законапаслухмяны грамадзянін". "Аднак хацелася б, каб закон выконваў не толькі я, - заўважыў журналіст, - але і іншыя, у тым ліку надзеленыя ўладнымі паўнамоцтвамі... Як высвятляецца, у Расеі казаць праўду складана і небяспечна".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках