Чэшскі амбасадар пакідае Беларусь
1
16:31, — Палітыка
Часовы павераны ў справах Чэхіі Уладзімір Румл пакіне Беларусь 29 красавіка.
Як паведамілі БелаПАН у амбасадзе Чэшскай Рэспублікі, ад'езд часовага паверанага звязаны з заканчэннем тэрміну яго паўнамоцтваў у Беларусі: У.Румл узначальваў чэшскую дыпмісію ў Менску больш за чатыры гады.
Новы кіраўнік амбасады пакуль не прызначаны.





