9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам прыйдзецца мерзнуць у кватэрах

7

Як паведамілі БелаПАН у дыспетчарскай УП "Менсккамунцепласеці", нягледзячы на халоднае надвор’е, ацяпленне у жылых дамах у Менску ўключаць не будуць. "Ацяпляльны сезон скончаны для ўсіх катэгорыяў спажыўцоў", — заявілі на прадпрыемстве.

Па звестках Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 16 красавіка ў Менску сярэднясутачная тэмпература складала 6,8°С, 17 красавіка — 4,1°С. Па прагнозе, сярэднясутачная тэмпература ў бліжэйшыя дні таксама будзе нізкай. Згодна існуючым нормам, ацяпленне падключаецца апасля таго як на працягу пяці дзён сярэднясутачная тэмпература не перавышае плюс 8°С.

Як патлумачылі БелаПАН у прэс-службе Менгарвыканкама, існуе распараджэнне кіраўніка сталічнай адміністрацыі, адпаведна якому да 1 мая дазволена ўключаць ацяпленне "ў выпадку неабходнасці" ў дзіцячых дашкольных установах, лячэбна-прафілактычных стацыянарах, дамах дзіцяці і дзіцячых паліклініках па дамове з цепласнабжаючымі арганізацыямі.

Ацяпленне ў Менску адключылі 11 красавіка "ў сувязі са спрыяльным прагнозам надвор’я".

Стала вядома, што ў некаторых гарадах поўначы Беларусі, дзе ў апошнія дні сіноптыкі прагназуюць начныя замаразкі, ізноў уключылі ацяпленне ў жылых дамах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках