banner1 banner1 banner1

18.04.2008

Студэнцкі прафкам супраць рэктара Шымава 9

16:48, — Палітыка

Болей за 100 подпісаў за некалькі гадзін сабралі студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсітэта ў абарону актывісткі «Маладога Фронту» Людвісі Атакулавай, якой пагражае незаконнае выключэньне з 3-га курсу “Вышэйшай школы турызму” за актыўную палітычную дзейнасьць.

Нагадаем, падчас учорашняга паседжаньня адмысловай камісіі рэктарат прыняў рашэньне хадайнічаць перад рэктарам БДЭУ Шымавым за адлічэньне моладзевай актывісткі, але студэнцкі прафсаюз выступіў супраць беспадстаўнага выключэньня Людвісі.

“Студэнты праявілі наздвычай вялікую салідарнасьць, - кажа Людвіся Атакулава, - напачатку я была нават шакаваная, бо не чакала такой падтрымкі з боку аднакурснікаў. Спадзяюся, грамадзкая думка паўплывае на канчатковае рашэньне спадара Шымава”.

Акрамя подпісаў, якія зьбіраюцца аж на 9 (!) факультэтах унівэрсітэта, студэнты будуць пісаць лісты вышэйшаму кіраўніцтву БДЭУ з патрабаваньнем спыніць перасьлед моладзевых актывістаў, чыя думка не супадае з афіцыйнай.

“Упершыню студэнцкі прафкам выступіў супраць рашэньня рэктарату, - кажа адзін з ініцыятараў кампаніі ў абарону Людвісі Атакулавай. – Студэнцкі актыў, які звычайна падтрымлівае ўсе прапановы кіраўніцтва ўнівэрсітэта, на гэты раз ня толькі не пагадзіўся, але выступіў з афіцыйным пратэстам, які будзе накіраваны рэктару Шымаву”.

Напісаць каментар (9)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: