9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя амбасадары да Кадафі і Кастра

Аляксандар Лукашэнка сёння таксама прызначыў амбасадараў у шэраг краінаў.

Беларускі кіраўнік прызначыў Уладзіміра Астапенку Надзвычайным і Упаўнаважаным амбасадарам Беларусі ў Рэспубліцы Кубы, Ігара Сокала – амбасадарам ва Узбекістане і Анатоля Сцепуся – амбасадарам у Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі, праінфармавалі ў прэзідэнцкай прэс-службе.

Аляксандар Лукашэнка таксама прызначыў Васіля Дземянцея намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта рэспублікі, паведамілі "Интэрфаксу" ў прэс-службе кіраўніка краіны.

Прызначаючы новых кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў, А.Лукашэнка адзначыў, што "гэтыя краіны ўваходзяць у сферу знешнеэканамічных інтарэсаў нашай рэспублікі", - паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Там паведамілі, што дыпламаты павінныя "старанна прапрацаваць накірункі эфектыўнага двухбаковага супрацоўніцтва для перавода гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння на новы ўзровень". "Менавіта па гэтым паказчыку і будзе ацэньвацца праца амбасадараў", - адзначылі ў прэс-службе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках