Мілінкевіча затрымлівалі двойчы за адзін дзень
8
23:08, — Палітыка
Пасля затрыманьня ў Мастах лідэра руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча і трох ягоных супрацоўнікаў дзьве гадзіны дапытвалі ў Гарадзенскім РАУС.
Як паведаміў гарадзенскі дэмакратычны актывіст Павал Мажэйка, машыну Мілінкевіча затрымалі ў Гарадзенскім раёне, па дарозе з Мастоў у Горадню. Міліцыянты сказалі, што ў іх можа быць угнаная машына, і трэба ехаць у пастарунак дзеля разьбіральнацтва.
Раней лідэр руху “За Свабоду” был затрыманы ў Мастах, але пакінуў Мастоўскі РАУС, калі міліцыянты не змаглі прад’явіць яму ніякіх абвінавачванняў.
Тым часам у Горадні на плошчы Савецкай некалькі дзесяткаў чалавек чакалі сустрэчы са сваім земляком. Пасьля 17-й гадзіны, калі людзі даведаліся аб затрыманьні спадара Мілінкевіча, яны сталі разыходзіцца. На плошчы ўвесь час дзяжурылі міліцыянты.
У пастарунку міліцыянты пыталіся ў А.Мілінкевіча і яго паплечнікаў пра зьвесткі па адной і той жа крымінальнай справе: два месяцы таму у вёсцы Каробчыцы каля Горадні была скрадзена паляўнічая зброя і залатыя вырабы. Усе затрыманыя адмовіліся даваць паказаньні, паведаміў Павал Мажэйка. Пасьля 20-й гадзіны Аляксандра Мілінкевіча вызвалілі.




