banner1 banner1 banner1

2.04.2008

Пабіты беларускі рэкорд у НХЛ

10:40, — Спорт

Гэтай ноччу быў пабіты бамбардзірскі рэкорд беларускіх легіянэраў у Нацыянальнай хакейнай лізе.

«Манрэаль Канадыянс» братоў Андрэя і Сяргея Касьціцыных, а таксама Міхаіла Грабоўскага сустракаўся ў гасьцях з «Атавай Сэнатарс». Тры шайбы ўляцелі ў браму гаспадароў, на адэкватны адказ «сэнатары» так і не наважыліся – 3:0, піша «Наша ніва».

Прыемна адзначыць, што не апошняя заслуга ў перамозе «Манрэаля» належыць Андрэю Касьціцыну. На 52-ой хвіліне гульні ён усталяваў канчатковы вынік. Па фінальнай сырэне беларус быў прызнаны трэцяй зоркай матчу.

Галявы посьпех Касьціцына-старэйшага важны яшчэ тым, што быў пабіты беларускі рэкорд выніковасьці ў НХЛ, усталяваны яшчэ ў далёкім 1998 годзе Ўладзімерам Цыплаковым. Тады форвард «Лос-Анжэлес Кінгс» набраў 52 пункты (18 шайб + 34 галявыя перадачы). На рахунку Андрэя цяпер ужо 53 пункты (26+27).

Нагадаем таксама, што Сяргей Касьціцын сёлета ўжо набраў 27 пунктаў (9+18), а Міхаіл Грабоўскі 9 (3+6). «Манрэалю» застаецца правесьці ў рэгулярным першынстве яшчэ два матча, пасьля чаго пачнецца плэй-оф.

Добрая навіна таксама прыйшла ад іншага беларускага легіянэра ў НХЛ Руслана Салей. Ягонае «Каларада Эвеланш» пасьля гасьцявой перамогі над «Ванкувэр Кэнакс» забясьпечылі сабе выхад у плэй-оф.

На рахунку Салея сёлета 30 пунктаў (6 шайб + 24 перадачы).

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: