Афіцыйны Менск прапаноўвае ЗША скараціць штат амбасады да 7 чалавек
26
12:42, — Палітыка
Беларускі бок хоча давесці колькасць сваіх дыпламатаў у ЗША і амерыканскіх — у Беларусі "да парытэту па формуле адзін плюс шэсць", заявіў 2 красавіка журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Віктар Гайсёнак. Гэта азначае, што ў амбасадзе павінен працаваць амбасадар і шэсць супрацоўнікаў.
Як заявіў прадстаўнік беларускага МЗС, "цяпер нашы людзі вяртаюцца з ЗША". "Рэакцыі ад амерыканскага боку на дадзеную прапанову мы пакуль не атрымалі", заявіў В.Гайсёнак.
Па словах В.Гайсёнка, неўзабаве частка супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Вашынгтоне (прыблізна 10 чалавек – БелаПАН.) вернуцца ў Беларусь. "Мы цяпер чакаем ад амерыканскага боку поўнага і безумоўнага здымання санкцый, уведзеных у дачыненні канцэрна "Белнафтахім", – гэта адзіная аснова для далейшага дыялогу", – падкрэсліў намеснік міністра.
Нагадаем, санкцыі былі ўведзеныя пасля таго, як афіцыйны Менск адмовіўся вызваляць з беларускіх турмаў палітвязняў, найперш, экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна.
Напісаць каментар (26)




